Прафесар паліталогіі, дэпутат Сейму Павел Коваль працягвае тэму Беларусі ў выданні Rzeczpsopolita. Палітолаг Павел Коваль разважае аб тым, якое значэнне Беларусь Аляксандра Лукашэнкі мае для Польшчы і якім чынам Варшава павінна размаўляць з Мінскам.
Выглядае, што менавіта цяпер Беларусь прыдбала стратэгічна важную вагу для Польшчы. Коваль вылучае два магчымыя варыянты кантактаў з Мінскам.
Варыянт першы вынікае з меркавання, што шчыльная інтэграцыя Беларусі і Расіі стала ўжо здзейсненым фактам і няма ніякага сэнсу ствараць фальшывыя сітуацыі падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі. Тут адразу прыгадваюцца такія аргументы, кшталту - ваенныя і сілавыя структуры, дзяржаўная адміністрацыя Расіі і Беларусі ўжо фактычна знаходзяцца на высокай ступені інтэграцыі.
Другі варыянт польскай і агулам заходняй палітыкі ў дачыненні да цяперашняй Беларусі ўяўляе сабой пастаянную гульню. Гэтая гульня з Мінскам павінна бесперапынна працягвацца, нават калі не бачна яе вынікаў. Дадзненая мадэль выглядае так: Лукашэнка гуляе і гуляем мы. Аднаго разу ён грае любоў да Расіі, іншым разам любоў да Захаду.
Менавіта на такім бачанні грунтуецца палітыка амерыканскай адміністрацыі Дональда Трампа ў дачыненні да Беларусі і нядаўні візіт Майкла Пампеа ў Мінск з’яўялецца моцным пацверджаннем гэтага, піша Павел Коваль.
У адносінах з Мінскам няма часу на поўнае ігнараванне Лукашэнкі. Бо без кантактаў з ім наагул не будзе магчымасці падтрымаць беларускую грамадзянскую супольнасць; без кантактаў з ім не атрымаецца падтрымаць тамтэйшых палякаў, тамтэйшыя каталіцкія парафіі. Пагадзіцеся, другі варыянта стасункаў з Мінскам мае больш плюсаў.
Пра варыянты стратэгіяў адносін захаду з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі ў газеце Rzeczpospolita пісаў прафесар паліталогіі, палітык Павел Ковель
эж