Беларуская Служба

Facebook перашкодзіў правесці аперацыю расійскай разведкі ва Ўсходняй Еўропе

13.02.2020 13:00
Facebook аб’явіў пра закрыццё 78 акаўнтаў, 11 сайтаў і 29 груп, а таксама чатырох акаўнтаў на Інстаграме.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/13_Phunkod

Facebook перашкодзіў правесці аперацыю расійскай разведкі ва Ўсходняй Еўропе – піша Gazeta Wyborcza. Улады сацыяльнай сеткі аб’явілі пра ліквідацыю акаўнтаў і сайтаў, створаных расійскай ваеннай разведкай ГРУ дзеля таго, каб пашыраць ілжывыя звесткі супраць Украіны ды яе суседзяў ва Ўсходняй Еўропе.

Па інфармацыі Facebook, уладальнікі акаўнтаў прадстаўляліся журналістамі і спрабавалі наладзіць кантакты з палітыкамі, грамадскімі дзеячамі ці сапраўднымі журналістамі. Яны змяшчалі тэксты на розных мовах – па-расійску, украінску, ангельску. Тэматыкай былі, у прыватнасці, расійскія ваенныя дзеянні ў Сірыі, актыўнасць украінскай службы бяспекі ці катастрофа малайзійскага самалёта над Данбасам.

Нягледзячы на тое, што ўладальнікі акаўнтаў хавалі свой сапраўдны твар, сэрвісу ўдалося высветліць, што яны звязаны з расійскай разведкай. Facebook аб’явіў пра закрыццё 78 акаўнтаў, 11 сайтаў і 29 груп, а таксама чатырох акаўнтаў на Інстаграме, паколькі, паводле прынцыпаў сеткі, яе нельга выкарыстоўваць дзеля ўмяшання ў замежную ці ўрадавую палітыку.

нг