Палітычны каляндар складваецца фатальна- піша Rzeczpospolita (RZ). 10-тыя ўгодкі Смаленскай авіякатастрофы і смерці Леха Качыньска ды 95 іншых пасажыраў МІ-154М і 80-тая гадавіна катынскага злачынства прыпадаюць роўна месяц да прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы.
Анджэй Дуда павінен паказаць сябе цвёрдым лідарам, які не здаецца перад Крамлём, а таксама асабіста аддаць пашану польскім афіцэрам у Катыні і ахвярам авіякатастрофы ў Смаленску.
У прыватнасці гэтага чакае старшыня кіроўнай сілы ў Польшчы Яраслаў Качыньскі, які таксама жадае наведаць месца смерці брата.
У Смаленск таксама збіраецца прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі. Паміж Маравецкім і Дудам існуе свайго роду спаборніцтва і ўзнікае такое ўражанне, быццам кожны рыхтаваў сваю паездку.
А для Масквы гэта нагода «разыгрываць» Польшчу.
Кіраўнікі дыпламатыі Расіі і Польшчы Лаўроў і Чапутовіч у выходныя знаходзіліся ў Мюнхене на Канферэнцыі бяспекі. Польскі бок спадзяваўся на сустрэчу з Лаўровым менавіта па пытанні мерапрыемстваў у Смаленску і ў Катыні. Аднак расійскі дыпламат «не знайшоў часу». Да таго ж, прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Пуцін «пакуль яшчэ» не плануе паездкі ў Смаленск і сустрэчы з Маравецкім, нібыта Польшча ўжо папрасіла пра сустрэчу з расійскімі лідарамі, а Масква пакуль толькі дазволіла польскаму прэм’ер-міністру прыехаць са сваёй дэлегацыяй.
Ці Расія можа адмовіць польскаму прэзідэнту прыезд у Смаленск? Польскія дыпламатычныя службы не ўяўляюць такога сцэнара.
– Афіцыйнага запыту ад польскіх улад у справе Смаленска мы яшчэ не атрымалі, і я не буду спекуляваць, які будзе адказ, – сказаў RZ пасол Расіі ў Польшчы Сяргей Андрэеў.
яс