Беларуская Служба

Пуцінскі рэжым прайграў у Гаазе 50 мільярдаў долараў

18.02.2020 16:50
Калі Расія будзе ігнараваць гэтае рашэнне, яно можа стаць падставай адабранне расійскай маёмасці па-за яе межамі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneE. O./ Shutterstock.com

Міжнародны арбітражны суд у Гаазе пацвердзіў прысуд, які абавязаў Расію выплаціць 50 мільярдаў долараў былым акцыянерам кампаніі ЮКАС, у тым ліку Міхаілу Хадаркоўскаму. Гэта пакаранне за незаконную нацыяналізацыю нафтавага гіганта, піша польскі інтэрнэт-партал bankier.pl.

Кампенсацыя прысуджана ў 2007 годзе, аднак расійскі бок яго абскардзіў гэты прысуд. У 2014 пастаянная палата трацейскага суда прыняла рашэнне аб выплаце 50 мільярдаў долараў. Гэта рашэнне паставіў пад сумнеў Гаагскі рэгіянальны суд. Аргументам было тое, што рашэнне грунтавалася на дамове, якую Расія падпісала, але не ратыфікавала.

Акцыянеры ЮКАСа падалі апеляцыю, якую 18 лютага прызнаў галандскі суд, і, такім чынам, вярнуў дзеянне пастановы ад 2014 года. У выніку, Расія павінна выплаціць былым акцыянерам кампаніі ЮКАС кампенсацыю ў памеры 50 мільярдаў долараў. Тэарэтычна, калі Расія будзе ігнараваць гэтае рашэнне, яно можа стаць падставай адабранне расійскай маёмасці па-за яе межамі. Пра прысуд Расіі пісаў інтэрнэт-партал bankier.pl.

эж