Прэм’ер Літвы прапанаваў высокую дзяржаўную ўзнагароду бяззменнаму кіраўніку «Права і справядлівасці» («ПіС») Яраславу Качыньскаму. Качыньскі мог атрымаць Ордэн Вітаўта Вялікага, піша газета Rzeczpospolita.
Літва стала адной з нешматлікіх краінаў з якой за часы кіравання права-касерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» Польшча змагла значна палепшыць узаемадачыненні. Летась на пачатку кастрычніка, напярэдадні парламенцкіх выбраў у Польшчы, у Вільні паведамілі што старшыня «ПіС» атрымае дзяржаўную ўзнагароду Літвы за «выключны ўнёсак у двухбаковыя адносіны, падтрымку Літвы і іншы балтыйскіх краінаў, за ўнёсак у справу ваеннай і энергетычнай бяспекі». Потым наступіла абсалютная ціша.
Пытанне ўзнагароды для Качыньскага вярнулася 16 лютага, калі падчас урачыстасцяў з нагоды літоўскага нацыянальнага свята, яго не аказалася сярод пераліку ўзнагароджаных.
Як высветліла выданне Rzeczpospolita лідар кіроўнай партыі Польшчы Яраслаў Качыньскі свядома адмаўляцца ад усіх дзяржаўных узнагарод. Аргументуючы гэта тым, што ён дзейсны палітык. Гэта прынцыповая пазіцыя старшыні «Права і Справядлівасці».
Аднак, у жыццярысе Яраслава Качыньскага знайшлося месца для аднаго выключэння – грузінскага Ордэна Перамогі Святога Георгія. Яраслаў Качыньскі пагадзіўся атрымаць яго ў знак пашаны да прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі, які сябраваў з яго братам прэзідэнтам Польшчы Яраславам Качыньскім.
эж