Беларуская Служба

Вячаслаў Сіўчык: Невядома, ці Пуцін выдаў «ярлык» Лукашэнку на далейшае кіраванне Беларуссю

24.02.2020 16:40
«Абсалютна магчыма, што гэткі выбарчы фарс ужо ўпісаны ў адзін з маскоўскіх сцэнароў датычных Беларусі - не выключана дэстабілізацыя сітуацыі ў краіне».
Аўдыё
  • Вячаслаў Сіўчык: Невядома ці Пуцін выдаў «ярлык» Лукашэнку на далейшае кіраванне Беларуссю
.
В. Сіўчык падчас акцыі ў Варшаве PolskieRadio.pl/Agnieszka Kamińska

Ва ўмовах пачатку прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі і зацягнутым вітком крызісу ў стасунках паміж Мінскам і Масквой адзін з лідараў апазіцыйнага Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык выказаў меркаванне, што беларуская дзяржаўнасць знаходзіцца пад сур’ёзнай пагрозай:

-На самой справе, гэта не крызіс, а своеасаблівы план Уладзіміра Пуціна па адраджэнні расійскай «недаімперыі», паводле яго разумення. Зараз для Беларусі ды іншых суседніх з Расіяй дзяржаваў надышоў этап, калі гэтае авантурыстычная і маргінальная дактрына пагражае іх незалежнасці.

Як раз Беларусь знаходзіцца ў самым кволым і небяспечным становішчы, бо ў перыяд кіравання А. Лукашэнкі былі знішчаны ўсе асноўныя беларускія грамадска-палітычныя інстытуту. Гэта тычыцца, у тым ліку і эканомікі. Беларуская эканамічная мадэль у значнай ступені трымаецца на танных пастаўках нафты з Расіі.(...)

Калі беларуская дзяржава знаходзіцца ў такім слабым стане, чаму пуцінскі рэжым уздзейнічае на Беларусь «лагодным» чынам, выключна праз абмежавання прыхованых датацыяў?

-Я б не назваў гэты спосаб лагодным, гэта адчувальныя страты для эканомікі рэжыму. (...) Рэзкія дзеянні з боку Масквы могуць прывесці да падзеяў падобных на тыя, якія адбываліся ў іншых краінах. Адпаведна для Крамля гэты больш памяркоўны сцэнар з’яўляецца самым аптымальным. (...)

Беларусь уваходзіць у перыяд так званых прэзідэнцкіх выбараў. Як згаданае абвастрэнне адносінаў паміж Мінскам і Масквой уплывае на выбарчую кампанію ў Беларусі?

-Наступае вельмі небяспечны этап. З 1996 года ў Беларусі няма выбараў. Замест іх мы маем выбарчы фарс. Выкарыстоўваючы гістарычную лексіку скажу так – я не ведаю, ці Лукашэнка атрымаў ад Масквы чарговы «ярлык» на кіраванне Беларуссю. Мы гэтага не ведаем. Апошнія падзеі двухбаковых адносінаў  сведчаць на карысць таго, што на сённяшні момант Аляксандр Лукашэнка пакуль не заручыўся падтрымкай Масквы.

Аднак у Беларусі большасць жыхароў выступае супраць працягу кіравання Лукашэнкі. Працэдура арганізацыі «выбараў» у Беларусі нам добра вядомая. Абсалютна магчыма, што гэткі выбарчы фарс ужо ўпісаны ў адзін з маскоўскіх сцэнароў датычных Беларусі; не выключана дэстабілізацыя сітуацыі ў краіне, што можа прывесці да трагічных падзеяў. 

На гэтым фоне шэраг апазіцыйных сілаў Беларусі вырашылі ўдзельнічаць у абранні адзінага кандыдата. Якая пазіцыя Руху салідарнасці «Разам» да апазіцыйных праймарыз? Чаму Рух праігнараваў удзел у гэтай ініцыятыве?

-Гэта ініцыятыва толькі пяці апазіцыйных сілаў, яны не прадстаўляюць усёй апазіцыі. (...) Рух у гэтым не ўдзельнічае, аднак мы не выступае супраць гэтых праймарыз. Перакананыя, што лепш, каб ўсе гэтыя палітычныя партыі былі прадстаўленыя адзіным палітыкам, так будзе прасцей з пункту гледжання вядзення перамоваў.

Цікаўнасць гэтых праймарыз толькі ў адным. Як слушна заўважыў старшыня Партыі БНФ, там няма чаго выбіраць – адзіным кандыдатам можа быць толькі Павел Севярынец. Іншыя варыянт будуць адназначна сведчыць аб сістэмнай аператыўнай гульне. (...)

У Беларусі працягваецца пераслед прыхільнікаў незалежнасці краіны. Суддзя Партызанскага раённага суда Мінску Наталля Дзядкова 20 лютага прысудзіла лідару Руху салідарнасці «Разам» Вячаславу Сіўчыку новыя 15 сутак арышту. Агулам яму прызначана 45 сутак арышту. Палітыка прызналі вінаватым ва ўдзеле ў снежаньскай акцыі пратэсту супраць так званай паглыбленай інтэграцыі. Чарговы суд над апазіцыйным палітыкам праходзіць 24 лютага.

Слухайце аўдыё!

Эдуард Жолуд