Дэлегацыя Еўрапарламента адмяніла сустрэчу з беларускімі дэпутатамі за 15 хвілін да яе пачатку.
Як паведамлялася, у панядзелак пачаўся візіт у Мінск дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю. Дэпутаты будуць знаходзіцца да пятніцы. У планах, між іншым, было спатканне з членамі Палаты прадстаўнікоў, аднак сустрэчы не адбылося. Чаму?
Наш аглядальнік Уладзімір Падгол перакананы, што візіт дэлегацыі афіцыйны Мінск хацеў выкарыстаць у сваіх палітычных мэтах, бо ўлады ўсялякім чынам стараюцца легітымізаваць Палату прадстаўнікоў. Паводле палітолага, еўрадэпутаты планавалі сустрэцца прыватна з членамі Палаты прадстаўнікоў – не як афіцыйная дэлегацыя, бо ЕП не прызнае Палату. Падгол перакананы, што беларусы хацелі звычайным чынам «развесці» еўрапейцаў і выкарыстаць візіт у сваіх мэтах. З Уладзімірам Падголам размаўляў Валеры Саўко.
Падрабязнасці – слухайце аўдыёфайл