Беларуская Служба

У выбарчым штабе Анджэя Дуды паявілася новая структура для барацьбы з fake news

29.02.2020 12:58
Паводле штабу, самай лепшай зброяй з’яўляецца праўда, паказванне фактаў.
Анджэй Дуда PAP/Andrzej Grygiel

У выбарчым штабе польскага прэзідэнта Анджэя Дуды паявілася новая структура па справах барацьбы з fake news. – Найлепшай зброяй з’яўляецца праўда. Мы будзем карыстацца ўсімі даступнымі сродкамі, каб выпраўляць fake news, – так пакліканне новай адзінкі тлумачыць у «Gazetа Polskа Codziennie» намеснік прэс-сакратара кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Радаслаў Фогель.

- Мы ўжо абвяргалі словы прэс-сакратара Кідавы-Блонскай (кандыдат у прэзідэнты ад апазіцыйнай «Грамадзянскай платформы»), які сцвердзіў, што аддзяленню ў шпіталі пагражае ліквідацыя. У той час як аддзяленне свежа адрамантаванае і спраўна працуе. Былі таксама непраўдзівыя звесткі пра павышэнне цэн на паліва, – падкрэслівае Радаслаў Фогель.

Паводле яго, самай лепшай зброяй з’яўляецца праўда, паказванне фактаў. – Калі за Анджэем Дудам у розныя мясцовасці ездзіць тая ж самая група пратэстоўцаў, то трэба гэта падкрэсліваць. Бачна, што гэта для іх удар, паколькі калі мы паказваем, кім яны з’яўляюцца, падымаецца крык. Пэўна, яны саромеюцца таго, што робяць, – зазначыў Фогель.

На пытанне, якім чынам будзе абвяргацца непраўдзівая інфармацыя ў СМІ, ён сказаў, што штаб Дуды «будзе карыстацца ўсімі даступнымі сродкамі, каб прабіцца з гэтай інфармацыяй». – Мы ёсць у інтэрнэце і там стараемся трапіць да людзей. Мы будзем арганізоўваць прэс-канферэнцыі, а нашыя палітыкі пры нагодзе візіт у СМІ будуць пра гэта казаць, – дадаў прэс-сакратар.

Паводле яго, сёлетняя прэзідэнцкая кампанія з’яўляецца адной з найбольш брудных і грубых кампаній.

ав