Беларуская Служба

Глава Бюро нацбяспекі Польшчы: Маем дачыненне з новай стратэгічнай пагрозай

29.09.2021 14:16
Апошнім часам у Беларусі вельмі ўзрасла дынаміка трагічных падзеяў  ды інцыдэнтаў.
Аўдыё
  • Працяг надзвычайнага становішча на польска-беларуская мяжы з’яўляецца неабходным захадам, бо правакацыі рэжыму Лукашэнкі будуць толькі ўзмацняцца.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne twitter.com / Straż Graniczna

У аўторак, 28 верасня, памежная служба Польшчы аднатавала 473 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу, – заявіла прадстаўніца памежнай варты Анна Міхальска. Афіцэр адзначыла, што гэта самае вялікая колькасць спробаў незаконнага перасячэння мяжы з пачатку крызісу:

-Мы перадухілілі ўсе спробы. Мы пастаянна затрымліваем на мяжы людзей, якія дапамагаюць у арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы. З пачатку верасня мы затрымалі 116 чалавек, Толькі ў аўторак чатыры. Адзін з іх – грамадзянін Ірака, які атрымаў статус уцекача ў Нямеччыне; двое грамадзян Сірыі, якія легалізаваліся таксама ў ФРГ, адзін грамадзянін Украіны, які нелегальна знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы, і адзін грамадзянін Польшчы з Падляскага ваяводства.

Міхальска падкрэсліла, што памежнікі нясуць надзвычай напружаную і цяжкую службу. З пачатку верасня яны зафіксавалі амаль 6 тысяч спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу.

З 2 верасня ў памежнай зоне з Беларуссю, гэта значыць у частцы Падляскага і Люблінскага ваяводстваў, у паласе тры кіламетры ў глыб Польшчы, дзейнічае надзвычайнае становішча. Яно ахоплівае 183 мясцовасці.

Надзвычайнае становішча пачаткова было ўведзена на 30 дзён, згодна з распараджэннем прэзідэнта Анджэя Дуды, выдадзеным па прашэнні Савета Міністраў. У аўторак, пасля пасяджэння ўрада, яго спікер Пётр Мюлер паведаміў, што Саўмін вырашыў папрасіць прэзідэнта Дуду падоўжыць надзвычайнае становішча яшчэ на 60 дзён.

Анджэй Дуда правёў кансультацыі з прадстаўнікамі Бюро нацыянальнай бяспекі, урада і спецыяльных службаў. Пасля сустрэчы кіраўнік дзяржавы сказаў, што ён падтрымлівае прапанову ўрада пра падаўжэнне надзвычайнага становішча, і падае гэту прапанову ў Сейм, дзе яна будзе праўдапабодна зацверджана ўжо ў чацвер, 30 верасня.

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Павел Салох падчас выступу на канферэнцыі Defence24, прысвечанай новым пагрозам польскай бяспецы заявіў, што пагроза з боку Беларусі і Расіі займела пастаянны характар:

-Спадзяюся, што дэпутаты падтрымаюць гэту пастанову. Трэба ўсведамляць, што сітуацыя на мяжы, гэта ўжо не эпізадычныя выпадкі. Яна хутка не міне, маем дачыненне з новай стратэгічнай пагрозай. І мы павінны быць падрыхтаваныя да пастаяннай змены абстаноўкі на нашых межах. Перад усім гэта выклікана паглыбленнем вайсковага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Сёння нам патрэбны канкрэтныя захады і час, каб прыстасавацца да новай рэчаіснасці.

Нават з адкрытых крыніц вядома, што рэжым Лукашэнкі працягвае перакідку мігрантаў у Мінску і адтуль да польскай мяжы. Так тэлеграм-канал Антона Матолькі піша пра смецце і дзясяткі людзей з дзецьмі ў транзітнай зоне Нацыянальнага аэрапорту «Мінск».

Паводле інфармацыі ТГ-канал, праз аэрапорт у краіну ў сярэднім заязджаюць каля 500 чалавек у дзень, якія могуць трапляць пад катэгорыю мігрантаў. 29 верасня ў чаце беларусаў Уроцлава было апублікавана відэа на якім бачна, як дзясяткі людзей з дзецьмі ляжаць і сядзяць у калідоры транзітнай зоны аэрапорта. На падлозе раскідана смецце, ляжаць нейкія посцілкі, на якіх, верагодна, спяць мігранты.

Падобная сітуацыя доўжыцца ўжо не адзін тыдзень, часам колькасць мігрантаў, якія чакаюць выдачы віз у транзітнай зоне даходзіла да 700.

З гэтых дадзеных вынікае, што працяг надзвычайнага становішча на польска-беларуская мяжы з’яўляецца неабходным захадам, бо правакацыі рэжыму Лукашэнкі будуць толькі ўзмацняцца. Усё той жа Антон Матолька надоечы апублікаваў раследванне, якое ў чарговы раз пацвярджае датычнасць Масквы да арганізацыі міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі з Еўрапейскім Звязам.

Перавозкай мігрантаў у Беларусь займаецца сірыйская авіякампаніяй Cham Wings Airlines, якая таксама замешаная ў перавозку зброі і баевікоў ПВК «Вагнер». Авіякампанія Cham Wings Airlines, якая ўжо два тыдні «таемна» лётае ў Мінск, магла перавезці да 1000 грамадзян арабскіх краін у Беларусь.

З 10 верасня Cham Wings Airlines здзейсніла ў MSQ мінімум 6 чартэрных рэйсаў у Мінск. Усе рэйсы ў беларускую сталіцу выконваюцца з сірыйскага Дамаска на самалёце Airbus A320-212 з бартавым нумарам YK-BAG. У сярэднім такі борт перавозіць каля 160 чалавек. А яшчэ гэтая кампанія знаходзіцца пад санкцыямі ЗША і Украіны, бо таксама ажыццяўляе рэйсы ў акупаваны Крым.

Апошнім часам у Беларусі вельмі ўзрасла дынаміка трагічных падзеяў  ды інцыдэнтаў. Рэгулярнымі сталі трагічныя смерці мігрантаў, якіх беларускія сілавікі нярэдка «падсілкоўваюць» наркотыкамі, штурхаючы ў польскі бок. Падчас запуску новых магутнасцяў адбыўся пажар на «Нафтане». А ўвечары 28-га верасня беларусаў скалыхнула навіна, аб тым, што падчас абароны ўласнага жытла ад чарговай карнай аперацыі сілавікоў, мінскі праграміст застрэліў супрацоўніка КГБ, і потым загінуў ад стрэлаў у адказ. Абодвум было крыху больш за трыццаць.

Калі рэжым Лукашэнкі за рэпосты і лайкі ў сацсетках помсціць даўжэзнымі тэрмінамі, саджае за нацыянальную сімволіку, жахліва нават уявіць, чым ён адкажа на рэальны супраціў беларусаў. Тым больш Лукашэнка ўжо паабяцаў пакараць усіх.

эж

Прэзідэнт А. Дуда падтрымлівае працягненне надзвычайнага становішча на польска-беларускай мяжы

28.09.2021 19:19
Урад прапануе працягнуць надзвычайнае становішча на польска-беларускай мяжы на чарговыя два месяцы.

Прэс-сакратар урада: Міграцыйны крызіс на мяжы можа працягвацца месяцамі, а нават гадамі

29.09.2021 08:59
Урад звернецца да прэзідэнта Анджэя Дуды з рэкамендацыяй падоўжыць надзвычайнае становішча ў памежнай зоне на 60 дзён.