Беларуская Служба

Facebook супрацоўнічае з в'етнамскімі камуністамі

27.10.2021 12:28
Камуністычныя ўлады ў Ханоі на працягу многіх гадоў падвяргаліся крытыцы на Захадзе за рэзкае абмежаванне свабоды слова і грамадзянскіх свабодаў, а таксама пераслед апазіцыі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/In Green

Паводле амерыканскага часопісу «Вашынгтон Пост», кіраўнік Facebook Марк Цукерберг асабіста выказаў згоду на выдаленне, апублікаваных на гэтым сайце паведамленняў, якія ўлады Вʼетнама лічаць «антыдзяржаўнымі». Да такіх прыйшлі амерыканскія журналісты аналізуючы унутраных дакументы кампаніі, вядомых як «Facebook Papers», чытаем на польскім партале niezalezna.pl.

Сацыяльная сетка, якая ў апошнія гады заваявала папулярнасць сярод вʼетнамскіх дэмакратычных актывістаў, «падаўляла свабодц слова, змяняючыся ў інструмент уплыву Камуністычнай партыі Вʼетнама», – ацаніў у гутарцы з AFP уплывовы вʼетамскі блогер, якія займаецца тэмай дэмакратызацыі і парушэння правоў чалавека.

Амерыканскі тэхналагічны гігант яшчэ ў 2020 годзе прызнаў, што ён блакуе кантэнт, які ўрад гэтай азіяцкай аўтарытарнай краіны лічыць незаконным, але толькі цяпер зʼявілася інфармацыя аб тым, што гэта было рашэнне, непасрэдна прынятае кіраўніком карпарацыі Маркам Цукербергам.

Музыка і крытык урада Нгуен Туан Ханх падкрэсліў, што актывісты выкарыстоўвалі Facebook для арганізацыі дэманстрацый і імкнуліся распаўсюджваць праз яго дэмакратычныя ідэі. – Аднак пазней мы зразумелі, што Facebook дапамагае вʼетнамскай паліцыі блакаваць галасы праўды – сказаў актывіст.

Як дадаў вʼетнамец, у цяперашні час многія дысідэнты лічаць платформу чыста забаўляльнай. Ён падкрэсліў, што яны расчараваныя, убачыўшы, што амерыканскі гігант ставіць прыбытак вышэй за каштоўнасці, звычайна звязанымі са Злучанымі Штатамі, «краінай, якая выбрала дэмакратыю і свабоду».

Прэс-служба Facebook адмовіліся каментаваць гэтую справу, прызнаўшы, аднак, што сацсетках, блакавала ў Вʼетнаме некаторы змест, каб «дапамагчы забяспечыць даступнасць нашых паслуг для мільёнаў людзей, якія кожны дзень іх выкарыстоўваюць».

У 2020 годзе арганізацыя Amnesty International ацаніла ў дакладзе, што Facebook, як і Google, становіцца ў Вʼетнаме «зонай, свабоднай ад правоў чалавека». Вʼетнам застаецца для Facebook адным з ключавых азіяцкіх рынкаў і самым важным у Паўднёва-Усходняй Азіі. Парталам карыстаецца больш за палову вʼетнамцаў – 53 млн чалавек.

Камуністычныя ўлады ў Ханоі на працягу многіх гадоў падвяргаліся крытыцы на Захадзе за рэзкае абмежаванне свабоды слова і грамадзянскіх свабодаў, а таксама пераслед апазіцыі. У Вʼетнаме няма незалежных СМІ, і, паводле звестак арганізацыі Amnesty International, з 2016 года там падвоілася колькасць палітвязняў.

эж

Фэйсбук мяняў алгарытмы, каб распачаць «грамадзянскую вайну» ў інтэрнэце

26.10.2021 14:33
У якасці прыкладу краіны, якая павінна была стаць ахвярай такой стратэгіі, была прыведзена Польшча.