Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: Наш лёс шмат у чым залежыць ад лёсу Украіны

24.03.2022 15:22
Украіну са зброяй у руках бароняць як мінімум дзве сотні беларускіх ваяроў, а тысячы беларусаў іншымі шляхамі набліжаюць перамогу ўкраінцаў над злом, увасобленым зараз расійскай дзяржавай.
Аўдыё
  • Святлана Ціханоўская: Наш лёс шмат у чым залежыць ад лёсу Украіны
.         , 24  2022 .
С. Ціханоўская наведвае Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам у варшаўскім Белдоме, 24 сакавіка 2022 г. Крыніца: PAP/Rafał Guz

Лідар беларускай дэмакратычнай апазіцыі Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Варшаве з чарговымі беларускімі добраахвотнікамі, якія ў бліжэйшы час плануюць выехаць ва Украіну. Беларусы ваююць там супраць рускіх захопнікаў у прыватнасці ў складзе добраахвотніцкага Батальёна імя Кастуся Каліноўскага. Дадзены батальён абараняе ўкраінскую сталіцу.

Святлана Ціханоўская распавяла журналістам, што беларусы ўжо шмат зрабілі для таго, каб дапамагчы Украіне. Палітык падкрэсліла, што беларусы змагаюцца за вызваленне ад дыктатуры Лукашэнкі ўжо даўно, а цяпер яшчэ ўсялякім чынам падтрымаць украінцаў у іх змаганні з ненавісным захопнікам. «Мы разумеем, што наш лёс шмат у чым залежыць ад лёсу Украіны», – заявіла нацыянальная лідарка Беларусі:

- Нашы людзі, якія самі калісьці ўцякалі з краіны з-за рэпрэсій, зараз дапамагаюць у Літве і Польшчы ўкраінскім уцякачам. Многія нашы добраахвотнікі паехалі ва Украіну ваяваць плячо ў плячу з украінскім войскам. Наша дыяспара па ўсім свеце збірае дапамогу для ўкраінцаў і беларусаў.

Кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк паведаміў, што Цэнтра дапамогі беларускім добраахвотнікам ужо накіраваў на руска-украінскую вайну каля ста ваяроў.

У сваю чаргу кіраўнік НАУ Павел Латушка падкрэсліў, што беларускі народ у пераважнай большасці супраць удзелу УС Беларусі ў вайне ва Украіне Як адзначыў палітык, важна адрозніваць пазіцыю рэжыму Лукашэнкі ад пазіцыі народа. Павел Латушка таксама падкрэсліў заангажаванне беларусаў у дапамогу ўкраінцам:

-Паўстае рух супраціву ў Беларусі, робіцца ўсё, каб зменшыць прапускную здольнасць БЧ па перавозцы расійскіх войскаў. Таксама распаўсюджваем інфармацыю пра вайну ў самой Беларусі, бо на жаль, прапаганда Лукашэнкі працягвае дзейнічаць. Таксама намагаемся рабіць усё, каб армія Лукашэнкі не распачала наступ супраць Украіны.

Тым часам дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі перасекла мяжу Украіны, дзе распачынае афіцыйны візіт. Адказваючы на пытанне пра мэты візіту, лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская распавяла журналістам, што дэлегацыя сустрэнецца, у прыватнасці, з беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць за Украіну, а таксама з украінскімі палітыкамі:

-Наша дэлегацыя таксама сустрэнецца з членамі ўкраінскага ўрада і парламента, каб атрымаць больш дапамогі для беларусаў ва Украіне. Паколькі банкаўскія рахункі беларусаў заблакаваныя, яны не могуць купіць ежу, іх пашпарты лічацца пашпартамі ворагаў. Нашы дэлегаты растлумачаць розніцу паміж беларускім народам і рэжымам Лукашэнкі. Яны будуць настойваць на тым, каб стаўленне да беларус змянілася.

Нам са свайго боку застаецца спадзявацца, што голас вольных беларусаў будзе добра пачуты ва Украіне, бо беларусы ўжо пачалі плаціць за гэта сваімі жыццямі. Ужо вядома, што баронячы Украіну, загінулі два беларускія добраахвотнік: Ілля пазыўны «Літвін» ды яго пабрацім Аляксей Скобля пазыўны «Тур». Украіну са зброяй у руках бароняць як мінімум дзве сотні беларускіх ваяроў, а тысячы беларусаў іншымі шляхамі набліжаюць перамогу ўкраінцаў над злом, увасобленым зараз расійскай дзяржавай.

Слухайце аўдыё! 

эж 

Беларус у Чарнігаве: Калі ляцяць авіябомбы, увесь арганізм патрабуе, каб ты некуды бег і хаваўся

24.03.2022 20:35
Ва Украіне, дзе амаль месяц ідзе вайна, цяпер знаходзяцца і беларусы. Нехта валанцёрыць, нехта спрабуе выжыць.

Беларусы супраць удзелу краіны ў канфлікце Расіі ды Украіны

24.03.2022 11:22
Большасць лічыць гэта чужым канфліктам, выступаюць за не ўдзел Беларусі ў ваенных дзеяннях, не падтрымліваюць канцэнтрацыю расійскіх войск у Беларусі, а таксама чакаюць пагаршэння якасці жыцця ў выніку дадзенага канфлікту.

Святлана Ціханоўская: За намі будучыня

27.03.2022 11:20
Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл прыбыла ў Польшчу з візітам.