Беларуская Служба

Выбухі на Nord Stream маюць польскі след. Справай займаецца пракуратура

22.06.2023 11:28
«Экіпаж падазронай яхты знаходзіўся ў польскім порце 12 гадзін, загрузкі на яе ў гэты час не рабілі. Яе таксама кантралявала польская Памежная варта» – гэта апошнія высновы польскага следства.
Do wybuchu gazociągu doszło w nocy 26 września. Zniszczone zostały trzy z czterech nitek magistrali
Do wybuchu gazociągu doszło w nocy 26 września. Zniszczone zostały trzy z czterech nitek magistraliDANISH DEFENCE/PAP/Newscom

«Экіпаж падазронай яхты знаходзіўся ў польскім порце 12 гадзін, загрузкі на яе ў гэты час не рабілі. Яе таксама кантралявала польская Памежная варта» – гэта апошнія высновы польскага следства, доступ да якіх атрымала газета Rzeczpospolita.

Інфармацыя надрукаваная амерыканскім выданнем The Wall Street Journal аб тым, што Польшча з'яўлялася лагістычным цэнтрам для аперацыі па падрыву газаправоду Nord Stream, абсалютна не адпавядае рэчаіснасці і не падмацоўваецца доказамі следства, заявілі газеце Rzeczpospolita у Нацыянальнай пракуратуры Польшчы.

Польская пракуратура вядзе ўласнае расследаванне выбухаў у Балтыйскім моры газаправодаў Nord Stream і Nord Stream 2, па якіх расійскі газ ішоў у Германію. Выданне нагадвае, што выбухі адбыліся летась у верасні.

Rzeczpospolita, цытуючы польскіх следчых, піша што тыя не выключаюць выкарыстанне яхты «Андрамеда» у якасці падманкі, яка павінна завесці следства ў тупік. Справу вядзе Паморскі аддзел па арганізаванай злачыннасці і карупцыі Нацыянальнай пракуратуры ў Гданьску. Праваахоўнікі не пацвярджаюць нашумелай версіі нямецкага боку, што за выбухам мог стаяць экіпаж яхты «Андрамеда».

«WSJ выявіў, што яхта абплывала кожнае з месцаў, дзе адбыліся выбухі, для якіх выкарыстоўваўся актаген. Прамых доказаў гэтаму няма», – адказалі выданню Rzeczpospolita у пракуратуры.

Новыя высновы польскіх следчых сведчаць, што яхта прыбыла ў Польшчу з Віка, вёскі водных відаў спорту на востраве Руген у Германіі. На яе борце было шэсць чалавек. Яхта стаяла у адным з польскіх партоў 12 гадзін, пасля чаго пакінула польскія тэрытарыяльныя воды. Вынікі расследавання паказваюць, што падчас знаходжання ў польскім порце на яе борт не было пагружана ніякіх рэчаў, а экіпаж яхты быў агледжаны польскімі памежнікамі.

У Нацыянальнай пракуратуры таксама адзначылі, што «няма доказаў, якія б сведчылі аб удзеле грамадзян Польшчы ў падрыве газаправоду Nord Stream». Члены экіпажа мелі балгарскія пашпарты.

эж

Шведская пракуратура: Мы дагэтуль не ведаем, хто стаіць за сабатажам Nord Stream

06.04.2023 15:07
Аналізы, праведзеныя на некалькіх «аб'ектах», вылаўленых з марскога дна ВМС Швецыі па запыце пракуратуры, паказалі сляды выбуховых рэчываў.

Былы прэзідэнт ФРГ: Чаму мы ставіліся да галасоў палякаў і балтаў менш сур’ёзна, чым да голасу Расеі?

10.05.2023 14:26
«Я лічу недапушчальным, што Шродэр, як былы канцлер, падпарадкоўваў і працягвае падпарадкоўваць сваю рэпутацыю і прэстыж Нямеччыны сваім прыватным інтарэсам», – сказаў Ёахім Гаўк.

Польшча будзе ліквідоўваць пагрозы энергетычнай інфраструктуры ў Балтыйскім моры

31.05.2023 15:32
Міністр нацыянальнай абароны, які выступіў з гэтай ініцыятывай, зможа выдаваць загады аб патапленні варожага карабля, плывучага аб'екта або збіцця беспілотніка, калі гэта пагражае крытычнай інфраструктуры ў Балтыйскім моры.