Беларуская Служба

У Варшаўскім універсітэце навукоўцы з усяго свету абмяркоўваюць вайну ва Украіне

29.06.2023 10:10
Дырэктар Studium Europy Wschodniej (Цэнтр усходнееўрапейскіх даследаванняў) Варшаўскага ўніверсітэту Ян Маліцкі, які ладзіць сімпозіум, звярнуў увагу на заангажаванне ў яе працу дыпламатычных колаў краінаў рэгіёну.
Аўдыё
  • У Варшаўскім універсітэце навукоўцы з усяго свету абмяркоўваюць вайну ва Украіне
  , 28  2023 .
Варшаўская ўсходнееўрапейская канферэнцыя, 28 чэрвеня 2023 г. Крыніца: https://www.facebook.com/StudiumUW

У сераду, 28 чэрвеня ў Варшаўскім універсітэце распачалася міжнародная навуковая канферэнцыя пад назвай «Вайна ва Украіне. Чаму яна распачалася і калі скончыцца?». Дырэктар сёлетняй Усходнеўрапейскай канферэнцыі Studium Europy Wschodniej (Цэнтр усходнееўрапейскіх даследаванняў) Варшаўскага ўніверсітэту былы дыпламат, амбасадар Польшчы ў Беларусі прафесар Хенрык Літвін звярнуў увагу на шырокую тэматыку сімпозіуму:

-Тэма канферэнцыя была сфармуляваная такім чынам, каб адкрыць як мага шырэйшую дыскусію на гэту тэму. Ніхто не разлічвае на тое, што тут мы дамо адказ на пытанне, калі завершыцца вайна, але гэта вельмі важнае тэма для навукоўцаў, якія вывучаюць наш рэгіён у абсалютна розных кантэкстах. Хачу падкрэслі, што гэта акадэмічная, навуковая сустрэча.

Мы разлічваем на інтэрдысцыплінарную дыскусію на гэту тэму. Агулам прадугледжана вельмі шмат навуковых дакладаў, выступаў і навуковых дыскусій, звязаных менавіта з наступствамі вайны Расіі супраць Украіны, абсалютна рознымі наступствамі. Як добра сказаў амбасадар Януконіс, трэба ўсвядоміць абсалютна новыя абставіны паняцця «глабальная бяспека», а таксама прааналізаваць змянення светапогляду і каштоўнасцяў звычайных людзей в Украіне, але таксама ў Еўропе.

Адзін з ганаровых гасцей сёлетняй Варшаўская ўсходнееўрапейская канферэнцыі – часова павераны ў справах Украіны ў Польшчы Віталій Білый падкрэсліў, што навукоўцы павінны спрыяць усведамленню сусветнай супольнасцю ролі Украіны ў стабільнасці і бяспецы еўраатлантычнага рэгіёну, асаблівую ўвагу дыпламат звярнуў на недастатковасць дзеянняў Захаду па стрымліванні Расіі, прыгадваючы сітуацыю на ЗАЭС.

Тэматыка сёлетняй падобна як леташняй Усходнееўрапейскай навуковай канфекцыі з відавочных прычын прысвечана вайне Расіі супраць Украіны, адсюль вялікае прадстаўніцтва ўкраінскіх навукоўцаў і дыпламатаў. Былы амбасадар Украіны ў Ліване Ігар Осташ, перакананы, што такія мерапрыемствы ў адроддзі еўрапейскіх навукоўцаў надзвычай важныя для Украіны.

Варта прыгадаць, што частка міжнароднага сімпозіум у Варшаўскім універсітэце, прысвечана Беларусі, а менавіта становішчу беларускіх мігрантаў і ўцекачоў на фоне вайны ва Украіне, на гэта звярнуў увагу дырэктара канферэнцыі прафесар Хенрык Літвін:

-У гэтай напружанай сітуацыі нам удалося сярбаць мноства даследчыкаў з розных краінаў свету, з Нямеччыны, Канады, ЗША, Вялікабрытаніі і вядома вялікае кола навукоўцаў з Польшчы, Украіны і Беларусі. Пры тым у выпадку з апошняй, гаворка ідзе пра ўдзел прадстаўнікоў навуковай беларускай эміграцыі.

Варшаўская ўсходнееўрапейская канферэнцыя працягнецца да суботы, 1 ліпеня.

Слухайце аўдыё!

эж

У Беластоку беларусам уручылі прэмію пад патранатам прэзідэнта Польшчы (ФОТА)

10.11.2021 16:19
Прэмію імя Льва Сапегі ўстаноўленая польскімі ўніверсітэтамі для беларускіх навукоўцаў, якія ўнеслі важны ўклад у развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. 

У Варшаве прайшла канферэнцыя «Люблінскай чацвёркі», у склад якой уваходзіць і Беларусь

28.10.2022 18:02
Гэта платформа супрацы інтэлектуалаў, палітыкаў ды грамадскіх дзеячаў Літвы, Украіны, Польшчы і Беларусі.