Беларуская Служба

«Экстрэміст» Яўген Валошын: Неабходна ўзмацняць медыя і ўплыў на людзей у Беларусі, бо час перадваенны, час перад вайной

26.01.2024 07:03
«Я цяпер не ў Беларусі, але сітуацыю, якая там склалася, адчуваю, так бы мовіць, нюхам. Яна набліжаецца да таталітарнай, жудаснай кропкі».
Аўдыё
  • Яўген Валошын: Неабходна ўзмацняць медыя і ўплыў на людзей у Беларусі, бо час перадваенны, час перад вайной
 ,
Праект «Пара!», аўтарам якога з'яўляецца Яўген Валошынкрыніца: скрыншот/youtube.com/Пара!

У аўторак беларускія СМІ паведамілі, што КДБ унесла ў «спіс экстрэмістаў» Радыё «Рацыя». Пры гэтым было адзначана, што з рэсурсам звязаны журналіст Яўген Валошын, які таксама стаў «экстрэмістам». Яўген – аўтар TouTube-каналаў «Пара!» і Радыё «Рацыя».

Мы звязаліся з ім і паразмаўлялі пра «спіс экстрэмістаў», сітуацыю і праблемы незалежных беларускіх СМІ, якія прымушаныя працаваць у замежжы, і пра тое, ці стварэнне «чорных спісаў» рэжымам прымушае людзей у Беларусі адмовіцца ад пошуку альтэрнатыўнай інфармацыі.

Яўген Валошын сказаў, што ўнясенне ў «спіс экстрэмістаў» не стала для яго нечаканасцю. «Гэта не стала для мяне сюрпрызам, з улікам таго, што ў «спісах экстрэмістаў» – усе запар. Там тысячы розных каналаў і рэсурсаў – усё, што магчыма, у тым ліку арганізацыі тыпу «ахова птушак» альбо «ахова звяроў» і гэтак далей», – сказаў журналіст.

Яўген лічыць, што ўнясенне нейкага СМІ ў спіс рэжыму аўтаматычна ўплывае на колькасць праглядаў рэсурсу, бо людзі звычайна баяцца чэрпаць інфармацыю з медыя, якое з’яўляецца «экстрэмістам».

«Гэта аказвае ўплыў, і мы гэта бачылі па прыкладзе так званых флагманскіх незалежных выданняў, калі ў іх колькасць падпісчыкаў падала з мільёна да паўмільёна і ніжэй», – зазначае Валошын.

«Я цяпер не ў Беларусі, але сітуацыю, якая там склалася, адчуваю, так бы мовіць, нюхам. Яна набліжаецца да таталітарнай, жудаснай кропкі. Людзі разумеюць, што выпадкова могуць праверыць іх тэлефоны, высачыць, і гэта прынясе грандыёзныя праблемы», – падкрэслівае журналіст.

Валошын кажа, што асноўнае пытанне незалежных беларускіх СМІ – гэта праблемы з фінансаваннем з Захаду, бо рэсурсы пайшлі ў сувязі з вайной ва Украіне і на праекты ў Расіі, а «на Беларусь не звяртаюць належнай увагі».

«І гэта вялікая праблема, таму што патэнцыял ёсць. Гэта магла б быць добрая інвестыцыя з гарантаваным вынікам. Але інвеставаць не спяшаюцца. Цяпер неабходна ўзмацняць медыя, уплыў на людзей у Беларусі, бо час перадваенны, час перад вайной. А час траціцца, і гэта сур’ёзная праблема», – зазначае журналіст.

размова цалкам – слухайце аўдыёфайл

З Яўгенам Валошыным размаўляе Валеры Саўко

«Мы робім гэта для таго, каб паўстала моцнае і ўплывовае беларускамоўнае медыя, якое б магло выштурхнуць «рускі мір» з Беларусі»

24.05.2023 06:01
Ва Украіне стартаваў новы беларускі YouTube-праект пад назвай «Пара!».

«Радыё Рацыя» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

23.01.2024 13:11
Таксама спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» папоўнілі праекты «КОТОС: мясцовае самакіраванне» і «Трыэліт»