Беларуская Служба

Павал Усаў: Лукашэнка адыгрывае сваю ролю ў канфрантацыі Расіі і НАТА

03.04.2024 17:32
Перад пачаткам вучэнняў, якія праходзяць ў рэгіёнах, якія мяжуюць з Украінай, Літвой і Польшчай, Лукашэнка заявіў, што краіна рыхтуецца да вайны.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Лукашэнка адыгрывае сваю ролю ў канфрантацыі Расіі і НАТА
Павал Усаў.

На колькі рэальным можа быць такі сцэнар, пытаемся ў палітолага Паўла Усава:

-У сённяшняй сітуацыі, якая склалася ў рэгіёне, у прыватнасці ў Беларусі, магчымы любы сцэнар. Адмаўляць магчымасць рэалізацыі такога сцэнара нерацыянальна, сыходзячы з таго, што адбываецца ва Украіне, і сыходзячы з канфрантацыі Расіі і Захаду. Расія ўвесь час правакуе краіны НАТА, увесь час ідзе гульня на мяжы крайняй канфрантацыі. Лукашэнка ў гэтым адыгрывае сваю ролю. Ён выкарыстоўваецца як фактар псіхалагічнага, гібрыднага ўздзеяння на суседзяў. Фактар павышанай рызыкі. Ён страшыць суседзяў і захад Еўропы: мы на мяжы вайны, давайце дамаўляцца. Лукашэнка, гаворачы такія словы, разлічвае на кампраміс.

Магчымасць прамога ўдзелу Беларусі ў вайне цяжка ацаніць у адсотках. З іншага боку, ніхто не чакаў, што вайна ва Украіне будзе менавіта такой. У якой форме і якімі метадамі Расія будзе дзейнічаць у дачыненні да Польшчы, Літвы, Эстоніі, рацыянальна ацаніць цяжка, паколькі псіхалогія Пуціна настолькі дэструктыўная, што ацаніць, што зробіць Расія, вельмі цяжка.

Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

П. Усаў: Стварэнне ўнутранага таталітарызму ў Расіі паўплывае на працэсы ў Беларусі

20.03.2024 17:07
Якім чынам перамога Пуціна на выбарах паўплывае на сітуацыю ў Беларусі? А можа наадварот нічога не здарыцца?