Беларуская Служба

Шарль Мішэль: Дзеля інвестыцыяў ЕС павінен выкарыстоўваць сродкі еўрапейцаў

12.04.2024 11:30
Старшыня Еўрапейскага савета пераконвае, што дзеля рэалізацыі буйных праектаў інвестары з ЗША і Кітая неабавязковыя.
C     i
Cтаршыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль i кіраўнік польскага ўраду Дональд ТускPAP/Radek Pietruszka

Еўрасаюзу не варта ўдзельнічаць у сусветнай гонцы субсідыяў з ЗША і Кітаем, пераконвае ў размове з выданнем Rzeczpospolita старшыня Еўрапейскага савета і заклікае да стварэння еўрапейскага саюза рынкаў капіталу.

Варта вярнуцца да тэмы адзінага рынку капіталу, нагадвае Шарль Мішэль перад самітам, прысвечаным канкурэнтаздольнасці эканомікі ЕС, які запланаваны на наступны тыдзень.

На яго думку, гэта аснова праекта ЕС, аснова для барацьбы са зменамі клімату і ўмова больш моцнай і ўстойлівай Еўропы.

«Ёсць спосаб, заснаваны на здаровым сэнсе, дазваляючы кампаніям мабілізацыю грошаў еўрапейцаў. Гэта 9 трыльёнаў еўра зберажэнняў», — падкрэслівае палітык і пераконвае, што згаданыя сродкі павінны быць накіраваны - хаця б часткова - на падмацаванне эканомікаў членскіх краінаў.

«Для гэтага мы павінны стварыць саюз капіталавых рынкаў, які мы абмяркоўваем гадамі. Яшчэ адзін інструмент, які, на мой погляд, мы павінны эфектыўна выкарыстоўваць, гэта Еўрапейскі інвестыцыйны банк. Гэта найбуйнейшы банк развіцця ў свеце, большы за Сусветны банк», — нагадаў Шарль Міхэль у размове з выданнем Rzeczpospolita.

аз

Кіраўнік Еўрарады правядзе ў Варшаве стратэгічныя кансультацыі па прыярытэтах палітыкі ЕС

10.04.2024 10:28
Шарль Мішэль пачаў стратэгічныя кансультацыі восенню мінулага года.