Беларуская Служба

Польшча афіцыйна з'яўляецца «ворагам» Беларусі — пра гэта ў новай ваеннай дактрыне Лукашэнкі

30.04.2024 13:06
Аналітык Каміль Клысіньскі з Цэнтру ўсходніх даследаванняў (OSW) мяркуе, што новая ваенная дактрына Беларусі — гэта кропка над «i» ў прарасійскіх настроях Аляксандра Лукашэнкі.
      .
Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў танкавы батальён.screenshot

«Новае — выяўленне ворагаў, то бок крыніц пагрозы», — адзначае Каміль Клысіньскі. У гэтым кантэксце называецца Польшча.

На мінулым тыдні Усебеларускі народны сход аднагалосна прыняў новую канцэпцыю бяспекі і ваенную дактрыну.

Важныя дакументы для Беларусі

Паводле ацэнак аналітыка OSW Каміля Клысіньскага, гэтыя дакументы, асабліва ваенная дактрына, сталі «фармальным адлюстраваннем антызаходняй рыторыкі Аляксандра Лукашэнкі і Мінска і цяперашняй геапалітычнай арыентацыі беларускіх уладаў».

«Гэтыя дакументы пацвярджаюць тэндэнцыю, якую мы назіраем  ужо некалькі гадоў, асабліва з 2022 года, калі Беларусь падтрымала расійскую агрэсію супраць Украіны», — кажа Клысінскі.

Паводле яго слоў, у першую чаргу трэба арыентавацца на ваенную дактрыну, якая з'яўляецца больш важным дакументам.

Новым з'яўляецца ўказанне ворагаў, то бок крыніц пагрозы. Згадваліся Польшча, краіны Балтыі, Амерыка, якую называюць «заходнім куратарам», і Вялікабрытанія, — пералічвае Клысіньскі, і дадае — у папярэдняй версіі дактрыны Польшча не згадвалася, «такога відавочнага ўказання не было».

Гэта поўнае адлюстраванне наратыву Лукашэнкі, яго людзей, яго прапаганды. На іх думку, Польшча сёння з'яўляецца крыніцай усяго зла, ваенных пагроз і правакацый, адзначыў суразмоўца.

Што з ядзернай зброяй?

Насуперак таму, што выказвалася, у дактрыне няма нічога пра прымяненне тактычнай ядзернай зброі (якую Масква размясціла ў Беларусі). Бо гэта не беларуская зброя. Адна справа, калі Лукашэнка дае волю сваёй фантазіі і пагражае націснуць кнопку, а іншая справа, калі мы гаворым пра фармальны дакумент. Масква можа запратэставаць, калі  Лукашэнка будзе ўзурпаваць тое, што яму не належыць, падкрэсліў эксперт.

Расійскія прапагандысцкія СМІ абвясцілі, што «Беларусь лічыць магчымым аказанне ваеннай дапамогі дружалюбным краінам на падставе двух- або шматбаковых пагадненняў». Там таксама падкрэслілі, што Беларусь будзе расцэньваць магчымае прымяненне сілы ў дачыненні да любога з удзельнікаў саюзнай дзяржавы (Расіі і Беларусі) як напад на адну структуру і адкажа «ўсімі сіламі і сродкамі», якія ёсць у яе распараджэнні.

Адхіленне ад ваеннай дактрыны

У гэтым дакуменце ёсць момант, якая таксама адлюстроўвае рыторыку Мінска. З аднаго боку, вельмі моцна нарастае гісторыя пра пагрозу з боку Захаду, абвастраецца атмасфера вайны. З іншага боку, Лукашэнка пераконвае сябе і грамадзян, што Беларусь абсалютна ніколі ні на каго не будзе нападаць і з'яўляецца міралюбівай краінай, адзначыў Клысінскі.

Гэты наратыў, як адзначыў аналітык, «разлічаны на тое, каб усю адказнасць за ўсе праблемы ў рэгіёне перакласці на Захад, стварыць вобраз знешняга ворага, які павінен кансалідаваць грамадства супраць Лукашэнкі».

Кропкі над i ў прарасійскасці Лукашэнкі

Папраўка ў беларускія стратэгічныя дакументы карэктуе тое, што гаворыць і сігналізуе Мінск, што гавораць разам Лукашэнка і Пуцін і як яны ўспрымаюць Захад. Гэта выводзіць дакумент на цяперашні ўзровень варожасці і канфрантацыйнай рыторыкі, сказаў Клысіньскі.

Ён таксама падкрэсліў, што дактрына з'яўляецца «нацыянальным дакументам», таму не закранае пытанні ваеннага супрацоўніцтва з Расіяй, якое рэгулюецца ў першую чаргу пагадненнямі ўнутры федэратыўнай дзяржавы. У гэтым кантэксце трэба канстатаваць, што беларуская армія выконвае ў адносінах да расійскай арміі падпарадкаваную ролю, адзначыў ён.

Калі ў кагосьці на Захадзе яшчэ былі ілюзіі, што Аляксандр Лукашэнка паспрабуе весці нейкую гульню з Захадам, дык і сам тэкст ваеннай дактрыны, і ягоныя антызаходнія заявы напярэдадні яе прыняцця пераканалі апошніх неперакананых. Лукашэнка — палітык, цалкам арыентаваны на Расію. Гэтая дактрына з'яўляецца вішанькай на торце прарасійскасці Аляксандра Лукашэнкі і яго цеснага супрацоўніцтва з Расіяй, рэзюмуе Клысіньскі.

PAP, Dziennik.pl /вх

Лукашысты абвінавачваюць Польшчу

30.04.2024 08:53
Ідэолаг рэжыму беспадстаўна абвінаваціў Польшчу ў тэрытарыяльных прэтэнзіях да Беларусі.