Беларуская Служба

У Польшчы святкуюць 35-я гадавіну першых свабодных і дэмакратычных выбараў

04.06.2024 15:43
У гэты ж час суседняя Беларусь 30 год жыве ў краіне без свабодных выбараў.
Аўдыё
  • Праваабаронца пра сітуацыю ў Беларусі з правамі чалавека
          .
У Варшаве святкуюць Дзень свабоды і грамадзянскіх правоў каля помніка «Салідарнасці».PAP/Leszek Szymański

У Польшчы адзначаюць угодкі першых пасля Другой сусветнай вайны свабодных выбараў у Сейм і Сенат. Тыя выбары сталі пачаткам працэсаў палітычнай трансфармацыі ў Польшчы. З летам 1994 года Беларусь жыве ва ўмовах, калі свабодных выбараў няма, перакананы праваабаронца Зміцер Салаўёў.

- Сітуацыю ў Беларусі можна ахарактарызаваць наступным чынам, што парушаюцца ўсе магчымыя правы ды не забяспечваюцца свабоды. Па сутнасці, у Беларусі не было свабодных выбараў, пачынаючы з 1994-га года. Ёсць пытанні да рэферэндумаў 1995 і 1996 года. Тагачасны старшыня ЦВК Віктар Ганчар заявіў, што рэферэндум не адпавядаў заканадаўству, за гэта яго Лукашэнка не пусціў на працу, а ў 1999-м годзе Ганчар знік. Ёсць шмат сведчанняў, што ён быў забіты «эскадронам смерці». З той пары ў Беларусі ўвесь час пагаршалася сітуацыя з правамі чалавека.  

У Беларусі палітычныя рэпрэсіі набліжаюцца да савецкіх маштабаў, перакананы эксперт.

- Ёсць шмат лічбаў, якія паказваюць як індыкатары, наколькі жахлівыя парушэнні правоў чалавека. Вядома, як мінімум пра 6 палітвязнях, якія загінулі ў турме з-за біцця ці неаказання медычнай дапамогі. Больш за 5 тысяч чалавек былі прыцягнутыя да так званай крымінальнай адказнасці. Усе гэтыя справы былі сфальсіфікаваныя. Увогуле ўсё заканадаўства, якое прыдумляюць лукашысты, з’яўляецца незаконным. Уся іхняя ўлада – незаконная, бо не адпавядае міжнародным нормам, і не зацверджаная законна выбраным парламентам. У Беларусі такой установы не існуе.

Усё часцей рэжым Лукашэнкі вяртае савецкую практыку завочных судоў над апанентамі, каб запалохаць тых, хто актыўна дзейнічае за мяжой, перакананы праваабаронца.

- Рэжым спрабуе запалохаць людзей, якія працягваюць грамадскую дзейнасць, актыўна змагаюцца за тое, каб дэмакратыя была ў будучыні ў Беларусі. Рэжым спрабуе шкодзіць ім наколькі можна: адабраць маёмасць, запалохаць, каб людзі баяліся быць актыўнымі. Я лічу, што тут заходнія краіны павінны зрабіць у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі тое самае, што зроблена з расійскімі замежнымі актывамі. Гэтыя сродкі павінны быць замарожаныя і пасці на кампенсацыі і дапамогу для ахвяр палітычных рэпрэсій.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

35 гадоў таму пачаўся працэс аднаўлення поўнай свабоды Польшчы

04.06.2024 10:27
4 чэрвеня 1989 года, адбыліся парламенцкія выбары (першы тур) па прынцыпах, устаноўленых падчас перамоў за круглым сталом.

Wybory 4 czerwca '89. "Jeden z najważniejszych i najradośniejszych dni w najnowszej historii Polski"

04.06.2024 15:26
35 lat temu odbyły się pierwsze w powojennej historii Polski częściowo wolne wybory do Sejmu oraz w pełni wolne wybory do Senatu. - To był wielki, szczęśliwy i radosny dzień - podkreślali w Programie 1 Polskiego Radia opozycjoniści z czasów PRL, uczestnicy tamtych wydarzeń.

Лєх Валенса про вибори 4 червня 1989 року: поляки вибили совєтському ведмедю зуби

04.06.2024 15:45
Як наголосив експрезидент Польщі, 35 років тому на перших частково вільних виборах поляки руйнували стару систему, аби побудувати нову. Однак, за його словами, це не означало закінчення роботи, пов'язаної із поваленням комунізму у Польщі