Беларуская Служба

Лукашэнкаўская Беларусь ды Расія сталі галоўнымі крыніцамі кібератак на Польшчу

03.10.2024 07:04
Пра гэта падчас канферэнцыі Cyber24 Day паведаміў польскі міністр лічбавых тэхналогій.
Аўдыё
  • У Варшаве прайшла канферэнцыя Cyber24Day
Міністр лічбавых тэхналогій Польшчы Кшыштаф ГаўкоўскіPAP/Albert Zawada

У пяты раз у Варшаве прайшла канферэнцыя Cyber24 Day, арганізаваная групай Defence24. Мерапрыемства стала важным месцам дыскусій пра кібербяспеку Польшчы. Сёлета адной за галоўных тэм, якія абмяркоўваліся падчас канферэнцыі – была ўстойлівасць польскай дзяржавы перад кібэратакамі.

Штогод у рамках канферэнцыі Cyber24 Day у Варшаве збіраюцца прадстаўнікі органаў улады, ваенныя і грамадзянскія служачыя, эксперты, навукоўцы ды журналісты, каб засяродзіцца на найбольш важных праблемах кібербяспекі і выкліках, з якімі сутыкаецца Польшча.

Сёлета тэмы, як абмяркоўвалі ўдзельнікі, закраналі кіберабарону ў грамадзянскім і ваенным плане, штучны інтэлект, бяспечныя камунікацыі, ролю лічбавых платформаў у сучасным свеце і будучых тэндэнцый у кібербяспецы. Усё гэта складваецца на трываласць ды ўстойлівасць дзяржавы перад кіберпагрозамі. На дадзены момант Польшча знаходзяцца сярод лідараў у галіне кібербяспекі, зазначыў віцэ-прэм’ер Рады міністраў, міністр лічбавых тэхналогій Кшыштаф Гаўкоўскі.

- Адказнасць за кібербяспеку ды лічбавую рэчаіснасць палягае на тым, што трэба ісці на супрацоўніцтва. Для сённяшняга ўрада – гэта доўгатэрміновая стратэгічная мэта. Супраца азначае рэалізацыю міжсектарных праграм ды каардынацыю на ўзроўні дзяржаўных устаноў. На дадзены момант у цывільнай ды вайсковай сферы каардынацыя на добрым узроўні. Усталявалася супраца паміж Міністэрствам абароны, Агенцтвам унутранай бяспекі ды міністэрствам лічбавых тэхналогій, што дазваляе нам сёння казаць, што польская сістэма кібербяспекі адна з найлепшых у свеце. Польскі кібершчыт знаходзіцца ў пяцёрцы найлепш арганізаваных дзяржаўных кіберструктур у свеце. Мы смела можам казаць, што гарантуем бяспеку.

Гэта адбываецца дзякуючы сцісламу супрацоўніцтву дзяржаўных устаноў, а таксама стварэння камандавання абароны кіберпрасторы Войска Польскага. Сёння ў Еўропе Польшча найбольш атакаваная краіны ў кіберапрасторы, зазначыў дзяржаўны сакратар Міністэрства нацыянальнай абароны Цэзары Томчык.

- Першыя атакі на Украіну мелі не кінэтычны характар, а кібернетычны. Першыя атакі былі  скіраваныя на інфраструктуру, дзе Украіна трымала свае найбольшыя сакрэты ды ўражлівыя дадзеныя. Напрыклад, падатковую сістэму. Польшча ўзяла на сябе цяжар абароны ўкраінскіх сістэм. Напрыклад, падатковая сістэма Украіны сёння месціцца ў Польшчы. Таму цяпер Польшча стала адной з краін, якую найчасцей атакуюць у свеце. Гэта сведчыць пра нашу ролю. За апошнія гады нам удалося стварыць адпаведныя абарончыя здольнасці. Лічбавая вайна працягваецца, нашы жаўнеры змагаюцца. 6,5 тысяч жаўнераў дбаюць пра бяспеку нашых вайсковых сетак, каб праціўнік не мог скрасці дадзеныя.

У якасці галоўных праціўнікаў у кіберпрасторы для Польшчы называліся Расія ды лукашэнкаўская Беларусь. Гаворыць віцэ-прэм’ер Рады міністраў, міністр лічбавых тэхналогій Кшыштаф Гаўкоўскі.

-  Мы не можам не засяроджвацца на пагрозах. Яны маюць розны характар – унутраны ды вонкавы. Цяпер складаныя часы для нас, таму што нашыя ворагі дзейнічаюць адкрыта. Гэта Расія ды Беларусь! Згаданыя дзяржавы адкрыта ладзяць атакі на Польшчу. Усе інцыдэнты, якія мы фіксуем, робяцца адкрыта найчасцей пад расійскім сцягам, апошнім часам і беларускім таксама.

У гэтай сітуацыі Польшча вымушаная развіваць не толькі абарончыя здольнасці, але і атакуючыя таксама. На гэта звярнуў увагу дзяржсакратар, кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Яцэк Сявера.

- Свет, у якім мы жывём, а таксама наша геаграфічнае становішча, здавалася б для кібер гэта не мае значэння, насамрэч мае, змушае нас не толькі да абароны, але і да атакі. Той факт, што нас так зацята атакуюць не вынікае з таго, што мы 40-мільёны народ у Еўропе, а з таго, дзе мы знаходзімся. Інтэнсіўнасць барацьбы ў кіберпрасторы тлумачыцца нашым геаграфічным становішчам. Гэта патрабуе ад нас рэалізацыі сур’ёзнай парцы па выкарыстанні атакуючых тэхналогій у кібергаліне. Гэта тычыцца спецслужб ды войск абароны кіберпрасторы. Каб паспяхова праводзіць такія аперацыі, як ЗША да Ізраіль, трэба мець інструменты ўздзеяння на базавы код ды праграмнае забеспячэнне. Таму нам патрэбна развіваць штучны інтэлект, які цяпер выпрацоўваецца ў рамках 4 тэхналагічнай рэвалюцыі. Для гэтага нам трэба інвеставаць у чалавека ды яго мозг.

За апошнія гады Польшча ўмацавала сваю кібербяспеку. Толькі ў Войску Польскі 6,5 тысяч чалавек займаюцца супрацьдзеяннем кіберпагрозам. На дадзены момант Польшча стала адной з цэляў кібератак у Еўропе. Гэтыя атакі ідуць у першую чаргу з Расіі ды лукашэнкаўскай Беларусі, кажуць польскія ўрадоўцы ды эксперты.

Юры Ліхтаровіч