Беларуская Служба

Войску Польскаму не стае боепрыпасаў 155-мм калібру

10.10.2024 14:27
Польшча замовілі амаль 0,5 мільёна снарадаў, а ў дэкларацыях палітыкаў гаворыцца, што павінна быць не менш за мільён.
Ілюстрацыя Shutterstock/Sergei Telenkov

У камандавання Войска Польскага звязаныя рукі, калі справа даходзіць да замовы артылерыйскіх боепрыпасаў калібру 155-мм; Адсутнасць палітычнага рашэння адносна Нацыянальнага рэзерву боепрыпасаў азначае, што цяпер Польшча не можам закупляць больш снарадаў, –  піша Rzeczpospolita.

Газета адзначае, што пачатак вайны ва Украіне застаў Польшчу практычна без запасаў 155-мм артылерыйскіх боепрыпасаў, іх колькасць вымяралася некалькімі тысячамі. З тых часоў, як было адзначана, пры САУ K9 у Паўднёвай Карэі Польшча заказала ў карэйцаў таксама ад  100 тыс. да 200 тыс. 155-мм снарадаў для К9. Цана боепрыпасаў невядомая.

У сваю чаргу ў снежні 2023 году Агенцтва ўзбраенняў Польшчы замовіла ў Польскай групы ўзбраенняў 283 тыс. такіх снарадаў амаль на 11 мільярдаў злотых. Чакаецца, што пастаўкі будуць завершаны да 2029 года.

«Гэты заказ выконваўся ў рамках Нацыянальнага рэзерву боепрыпасаў і практычна вычарпаў яго бюджэт. Прасцей кажучы,  Польшча замовіла амаль 0,5 мільёна снарадаў, а ў заявах палітыкаў гаворыцца, што ў нас павінна быць не менш за мільён», –  пісала Rzeczpospolita, адзначыўшы, што Мінабароны Польшчы толькі што абвясціла праверку Агенцтва ўзбраенняў наконт закупкі артылерыйскіх боепрыпасаў.

эж