Беларуская Служба

Амаль палова палякаў падтрымлівае распрацоўку ўласнай ядзернай зброі 

04.12.2024 16:02
А 44% палякаў, выступаюць за тое, каб Польшча ўдзельнічала ў праграме ядзернага размеркавання НАТА.
Ілюстрацыя Alexyz3d/Shutterstock

Амаль палова палякаў — 49% — лічаць, што Польшча павінна развіваць сваю ўласную ядзерную праграму, г. зн. працаваць над уласнай ядзернай зброяй, — вынікае з дадзеных Цэнтра даследавання грамадскай думкі (CBOS).

Троху менш, а менавіта 44% палякаў, выступаюць за тое, каб Польшча ўдзельнічала ў праграме ядзернага размеркавання НАТА, якая заключаецца ў прадстаўленні амерыканскай ядзернай зброі тым краінам Альянсу, якія яе не маюць уласнай,— чытаем  на партале forsal.pl

CBOS спытаў палякаў, што яны думаюць наконт таго, каб  краіна была ахоплена праграмай ядзернага размеркавання НАТА, што азначала б размяшчэнне на тэрыторыі Польшчы амерыканскіх ядзерных боепрыпасаў і сертыфікацыю польскіх самалётаў для іх транспартавання.

Меркаванне адносна таго, ці павінна Польшча ўдзельнічаць у гэтай праграме, падзяляецца. Адсотак падтрымкі складае 44% (29% апытаных лічаць, што, хутчэй, павінна, а 15%, што адназначна павінна ўдзельнічаць). Гэта толькі на некалькі працэнтных пунктаў больш, чым адсотак тых, хто выступае супраць, такіх  40% (21% апытаных лічаць, што хутчэй не павінна, 19% — што адназначна не павінна). Меркавання адносна гэтага не маюць 16% апытаных палякаў.

Палякаў таксама спыталі, ці, на іх думку, размяшчэнне на тэрыторыі Польшчы ядзернай зброі спрычынілася б да павышэння, ці зніжэння бяспекі краіны. Блізу паловы апытаных (47%) лічаць, што ўдзел у праграме ядзернага размеркасання НАТА прывёў бы да павышэння бяспекі Польшчы. Кожны трэці (32%) прытрымліваецца супрацьлеглага меркавання, а кожны пяты (21%) не мае на гэты конт уласнай думкі.

эж