Беларуская Служба

На польска-беларускай мяжы ствараюцца новыя запаведнікі

04.12.2024 16:13
Агулам плануецца стварыць мінімум 10 запаведнікаў у Падляшскім ваяводстве.
Кнышынская пушчаhttps://czarna-bialostocka.bialystok.lasy.gov.pl

Рашэнні аб стварэнні 53 запаведнікаў падпісалі дырэктары Рэгіянальнага ўпраўлення па ахове навакольнага асяроддзя. У тым ліку ўзнікаюць новыя запаведнікі на Падляшшы блізка мяжы з Беларуссю.

Спачатку ва ўсходняй частцы Польшчы будзе створана 6 запаведнікаў – тры ў Аўгустоўскай пушчы і тры ў Кнышынскай пушчы, агулам плануецца стварыць мінімум 10 запаведнікаў у Падляшскім ваяводстве.

Агульнанацыянальную ідэю «100 заказнікаў да 100-годдзя Дзяржаўных лясоў» ініцыявалі ляснікі – дадае Эвэліна Шкаляжэўска, прэс-сакратар рэгіянальнай дырэкцыі Дзяржаўных лясоў у Беластоку.

- На тэрыторыі гэтых шасці запаведнікаў мы хочам абараніць гідрагенныя арэалы, тарфянікі, арэалы Natura 2000 і мясцовыя архідэі.

У Аўгустоўскай пушчы новы запаведнік не ствараўся 39 гадоў, а ў Кнышынскай пушчы — 25 гадоў.

Агулам у Польшчы каля 1500 запаведнікаў.

IAR/яс