Беларуская Служба

Апытанне ECFR: Трампа любіць амаль увесь свет

15.01.2025 15:45
Тлумачыцца гэта, перш за ўсё, верай у тое, што Дональд Трамп прынясе мір у свеце, як на Блізкім Усходзе, так і ва Украіне. 
 ,          ,     , 13  2025 .
Вялікі білборд, на якім абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікае спыніць вайну, выстаўлены на ўездзе ў Ерусалім, 13 студзеня 2025 г.EPA/ABIR SULTAN EPA Dostawca: PAP/EPA.

Большая частка чалавецтва з надзеяй чакае прыходу да ўлады новага прэзідэнта ЗША. Выключэнне складае Еўропа, а таксама Паўднёвая Карэя, вынікае з глабальнага апытання, праведзенага Еўрапейскім саветам па міжнародных адносінах (ECFR), піша газета Rzeczpospolita.

Толькі 6 працэнтаў апытаных індыйцаў, 8 працэнтаў расіян, 10 працэнтаў апытаных у Саудаўскай Аравіі, 24 працэнты ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і 25 працэнтаў апытаных у Бразіліі лічаць прыход новага прэзідэнта ЗША дрэннай навіной для іх краіны.

Астатнія думаюць інакш.

Тлумачыцца гэта, перш за ўсё, верай у тое, што Дональд Трамп прынясе мір у свеце, як на Блізкім Усходзе, так і ва Украіне. У гэтым перакананыя 65 працэнтаў індыйцаў, 62 працэнты ў Саудаўскай Аравіі, 60 працэнтаў апытаных у Кітаі і 53 працэнты ў ПАР.

У Еўропе і Паўднёвай Карэі няма такога энтузіязму адносна змены варты ў Белым доме. Напрыклад, рады гэтаму толькі 24% брытанцаў, 25 працэнтаў швейцарцаў і 34 працэнты жыхароў 11 краін ЕС, апытаных Еўрапейскім саветам па міжнародных адносінах.

У Вялікабрытаніі 34 працэнты жыхароў вераць, што Дональд Трамп прынясе мір украінцам.

Аказваецца, што толькі 28 працэнтаў саудаўцаў і 38 працэнтаў індыйцаў адказнасць за распальванне вайны ва Украіне ўскладаюць на Расію. Астатнія лічаць, што Кіеў і Масква вінаватыя ў аднолькавай меры, або больш вінаватыя ўкраінцы.

40 працэнтаў апытаных у 11 краінах ЕС лічаць, што вяртанне Трампа да ўлады не з'яўляецца добрай навіной. Так думаюць таксама 58 працэнтаў у Вялікабрытаніі, 50 працэнтаў карэйцаў і 46 працэнтаў швейцарцаў.

У большасці краін свету Масква разглядаецца як адна з сілаў, якая скіне амерыканскае дамінаванне і верне нас у шматпалярны свет.

У Індыі, дзе пануе дэмакратычная палітычная сістэма, 61 працэнт жыхароў бачыць у Расіі «саюзніка, які падзяляе аднолькавыя каштоўнасці і інтарэсы». У Кітаі гэты паказчык складае 39 працэнтаў.

Амаль палова амерыканцаў лічаць, што не Расія а Кітай стане вядучай дзяржавай XXI стагоддзя.

яс