Беларуская Служба

Альтэрнатыўнае прэзідэнцтва Дональда Трампа, або Хто будзе кіраваць светам

17.01.2025 16:48
Космас, сацыяльныя сеткі і лобі Вашынгтона — гэтыя тры асяроддзі стануць месцам бітвы за тое, хто сапраўды будзе кіраваць Злучанымі Штатамі і, магчыма, усім светам. Як гэтую сітуацыю разыграе Дональд Трамп?
  ( )
Дональд Трамп (ілюстративне фото)Gage Skidmore from Surprise, AZ, United States of America, CC BY-SA 2.0, via Wikimedia Commons

«Галоўным пунктам» цырымоніі інаўгурацыі Дональда Трампа стануць генеральныя дырэктары найбуйнейшых тэхналагічных кампаній: Tesla, Amazon і Meta, абвясціў канал NBC News. Гэта кампаніі, якія маюць вялікае значэнне для амерыканскай і сусветнай эканомікі, але палітычная роля Джэфа Безаса, Марка Цукерберга і, перш за ўсё, Ілана Маска выходзіць далёка за рамкі шаблонаў, да якіх мы прывыклі ў адносінах паміж буйным бізнесам і кіраўнікамі сучасных дзяржаў.

Amazon Безаса і Meta Цукерберга ўнеслі па 1 мільёну долараў на арганізацыю інаўгурацыі  Трампа. Безас таксама будзе трансляваць цырымонію на сваім сэрвісе Prime Video. Уладальнік Facebook і Instagram таксама зрабіў жэст на адрас новай адміністрацыі і яе прыхільнікаў, абвясціўшы, што спыняе свае праграмы па разнастайнасці, роўнасці і інтэграцыі, а таксама адмяняе праграму праверкі фактаў (прынамсі, на рынку ЗША). Meta таксама змякчыла абмежаванні на абмеркаванне асабліва спрэчных тэм на сваіх платформах, у тым ліку, іміграцыі і сексуальнай ідэнтычнасці.

Пасля рэверансу ў бок кансерватараў Цукерберг адразу ж быў запрошаны на аўдыенцыю да Трампа. І, магчыма, гэта шанец для мультымільянера (раней падазраванага ў ліберальных сімпатыях) стаць функцыянальным элементам новай галаваломкі, а для яго бізнеса гэта шанец паспяхова развівацца.

За гэта ж змагаецца і ўласнік Amazon Джэф Безас, які сустрэўся з Трампам раней. Безас, дарэчы, канкуруе з Іланам Маскам у касмічнай сферы. Яго кампанія Blue Origin удзельнічае ў запуску ракеты New Glenn, якая мае задачу вынесці на арбіту спутнік месяца NASA. Кампанія Джэфа Безаса імкнецца канкурыраваць з SpaceX Ілона Маска ў бізнесе запуску спадарожнікаў на арбіту. І стаўка ў гэтым спаборніцтве вялікая, бо размова ідзе пра касмічныя праграмы ЗША, а гэта аграмадныя грошы.

Ілан Маск тым часам сур'ёзна пачаў займацца міжнароднай палітыкай, што многіх здзівіла. Праз інтэрнэт-платформы ён узяў удзел у выбарчай кампаніі ў Германіі і справакаваў скандал у Вялікабрытаніі. У першым выпадку ён назваў канцлера ФРГ Олафа Шольца «дурным», а правую партыю AFD «апошняй надзеяй для Германіі» і прарэкламаваў кандыдатку на пасаду канцлера Аліс Вейдэль, правёўшы онлайн-размову з ёй.

Да канца не зразумела, ці дзеянні Маска ў сферы палітыкі ўзгодненыя з Дональдам Трампам, але на гэтым этапе яны выглядаюць дзеяннямі ў адным ключы з новай адміністрацыяй прэзідэнта ЗША. У яе інтарэсах — аслабленне палітычнай еднасці ў Еўропе, каб кожная краіна стала больш падатлівай на ўплывы адміністрацыі ЗША.

Пакуль што і ўласнікі гіганцкіх бізнесаў, і Дональд Трамп быццам бы граюць у адну браму на карысць Амерыкі. Але аўтар артыкула піша, што ёсць высокая верагоднасць таго, што ў пэўны момант успыхне канфлікт паміж Дональдам Трампам і Іланам Маскам, бо гэта дзве звышамбітныя асобы. І ў такім разе мы станем сведкамі новай рэалізацыі «імператарства» і «папства». То бок розных канцэпцый арганізацыі грамадскага і палітычнага жыцця.

вх