Беларуская Служба

Што чакае Цэнтральную Еўропу з вяртаннем Трампа ў Белы Дом?

17.01.2025 17:12
Свет рыхтуецца да другога прэзідэнцтва Трампа і яго магчымага ўздзеяння на сусветны парадак.
Аўдыё
  • Чаканні ад другога прэзідэнцтва Трампа
Ілюстрацыйнае фотаEPA/GRAEME SLOAN Dostawca: PAP/EPA.

У Заходняй Еўропе эксперты ды палітыкі кажуць пра вострую неабходнасць перагледзець трансатлантычныя сувязі. На далейшае ўмацаванне гэтых сувязяў спадзяюцца ў Цэнтральнай Еўропе. Трамп у Белым доме – гэта шанец для Польшчы, так кажуць адмыслоўцы ў Варшаве.

Праз некалькі дзён у Амерыцы афіцыйна будзе новы прэзідэнт. Ім стаў пасля перамогі на выбарах у лістападзе – Дональд Трамп. Да гэтага палітыка супярэчліва стаяцца ў Еўропе, у звязку з яго шматлікімі гучнымі заявамі пра спыненне расійскай агрэсіі за пару гадзін, або далучэнне Канады ці Грэнландыі.

За некалькі дзён да прысягі Дональда Трампа на пасадзе прэзідэнта ЗША Варшаву наведала Джаржэт Масбахер, былая амбасадарка ЗША ў Польшчы ў 2018–2021 гадах. Масбахер выступіла на канферэнцыі «Будучыня трансатлантычных адносін: палітычныя, ваенныя і эканамічныя аспекты», арганізаванай Саюзам прадпрымальнікаў і працадаўцаў Польшчы.

Палітычныя планы Трампа застаюцца загадкай для Варшавы, таму візіт Масбахер, якая сябруе з Трампам, мог даць падказкі аб тым, чаго чакаць пасля 20 студзеня. Вось што сказала амерыканская палітык.

- Усё залежыць ад Вас. Я бачу ў Польшчы моцны сярэдні клас, растучую эканоміку, шмат інвестыцый і добрая інвестыцыйная атмасфера, шмат укладаў у бяспеку. Мне здаецца, што Польшча на добрым шляху, калі ўтрымае эканамічны рост і паклапаціцца пра бяспеку. Нашмат горшая сітуацыя ў краінах, дзе эканоміка ў заняпадзе. У сваю чаргу Амерыка заўсёды бароніць свае інвестыцыі ва ўсім свеце, мы даем працу ды надзею для мясцовай супольнасці. У гэтым наша сіла. Ваша – у тым, каб працягваць інвестыцыі, захоўваць эканамічны рост. Без моцнай эканомікі немагчымыя інвестыцыі ў бяспеку.

Мы павінны скончыць гэтую вайну, трэба спыніць далейшае разбурэнне Украіны, а Польшча павінна сядзець за сталом мірных перамоў, і я ведаю, што гэта вельмі важна для Дональда Трампа, - сказала ў Варшаве  Джаржэт Масбахер. Энтані Кім з The Heritage Foundation з Вашынгтон, таксама зазначыў, што Польшчы не варта баяцца другога прэзідэнцкага тэрміну Дональда Трампа.

- Мы яшчэ не ведаем поўнай карціны, але, калі параўнаць гэты час з першай адміністрацыяй Трампа, я думаю, мы ўжо бачым некаторыя адрозненні. На маю думку, гэта пазітыўныя адрозненні, я бачу шмат згуртаванасці сярод яго людзей. Першы тэрмін, ён не быў палітыкам, таму ўсё для яго было новым. На гэты раз, ён ведае, што гэта яго другі і апошні тэрмін прэзідэнцтва, і засяродзіцца на тым, каб пакінуць добрую спадчыну. Таму будзе шмат мэтанакіраванага, згуртаванага падыходу па вельмі розных пытанняў - ад эканомікі, гандлю, па бяспеку, энергетыку. Я думаю, што Польшча будзе краінай першачарговага ўзаемадзеяння. Сапраўды ў вас ёсць унікальныя магчымасці. Новая адміністрацыя, Trump 2.0, можа не мець добрых адносін з ЕС, Еўрапейскім саюзам, але, на маю думку, яны будуць бачыць у Польшчы партнёра і саюзніка. І зноў жа, будзем шчырымі. Трамп глядзіць па рознаму на міжнародныя адносіны, ён схільны бачыць у першую чаргу двухбаковыя стасункі. Я думаю, што гэта вельмі пазітыўная рэч. Вось чаму я бачу трэнд, што Польшча будзе краінай прыярытэтнага ўзаемадзеяння.

У Еўропе, у тым ліку і Польшчы, непакояцца з-за магчымага ўвядзення пошлін з боку ЗША на прадукты з Еўропы, пра што не раз казаў Трамп. Тоны Гоўш з Амерыканскай гандлёвай палаты перакананы, што гэтыя страхі перабольшаныя.

- Безумоўна, будзе новы фрамат адносін паміж Еўрапейскім саюзам і Злучанымі Штатамі. Але я перакананы, што адносіны па гандлі, інвестыцыях, пытаннях бяспекі даволі трывалыя. Новая адміністрацыя, відавочна, зменіць рыторыку, мову дыскусіі. Але агульная мэта, на мой погляд, будзе той самай. За энергетычную незалежнасць Еўропы, зону міру і бяспекі. Як вядома, нас злучаюць найбуйнейшыя гандлёвыя і інвестыцыйныя адносіны ў свеце. І гэта важна не толькі для Еўрасаюзу, але і вельмі важна для ЗША. Дыскурс, вядома, зменіцца, але я думаю, што агульная мэта будзе вельмі падобная да той, што была ў апошнія некалькі гадоў. Канечне, заўсёды магчымыя нечаканасці, але я думаю, што вялікі адсотак інвестараў тут, у Польшчы і ў Цэнтральнай Еўропе, дэманструе спакой, бо ўсе яны маюць агульны інтарэс. Як будуць выглядаць эканамічныя адносіны паміж ЕС і ЗША ў бліжэйшыя некалькі гадоў? Найбольшы працэнт інвестараў лічыць, што ў Еўропе будзе добры працяг інвестыцый і будзе агульнае бачанне, таму што адкрытыя войны, гандлёвыя абмежаванні - гэта бітва без перамогі.

Шанец для Польшчы бачыць  у вяртанні Трампа да ўлады і вядомы польскі палітык ды эксперт Павал Коваль.

- Для нас гэта магчымасць. Мы паказалі, што сур'ёзна ставімся да пытанняў бяспекі. Мы чакаем, што новая адміністрацыя гарантуе бяспеку ва ўсіх вымярэннях, бо для Польшчы, для нас - гэта ключавое пытанне. Каб нікому больш не прыходзіла ў галаву сілай мяняць межы!

Вяртанне Дональда Трампа ў Белы дом выклікае супярэчлівыя заявы ў Еўропе. Еўрапейскія палітыкі занепакоеныя гучнымі заявамі новага амерыканскага прэзідэнта, пра хуткае завяршэнне вайны ва Украіне ці пра перагляд межаў на амерыканскім кантыненце. У сваю чаргу амерыканскія адмыслоўцы кажуць, што ў Трампа заявы і справы часам адрозніваюцца. Новы амерыканскі прэзідэнт у першую чаргу любіць двухбаковыя адносіны. У гэтым плане Польшчы няма чаго баяцца змены палітыкі Вашынгтону.

Юры Ліхтаровіч