Беларуская Служба

Еўразвяз абмяркоўвае складаныя тэмы з Польшчай

25.07.2019 13:45
У Варшаве з афіцыйным візітам знаходзіцца новая кіраўніца Еўракамісіі.
Аўдыё
  • У Варшаве з афіцыйным візітам знаходзіцца новая кіраўніца Еўракамісіі
         -
Старшыня Еўрапейскай Камсіі Урсула фон дэр Ляен сустракаецца з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэвушам МаравецкімPAP/Paweł Supernak

Бакі абмяркоўваюць прыярытэты еўрапейскай эканомікі ды палітыкі.

Варшава стала другой пасля Парыжа еўрапейскай сталіцай, якую наведала Урсула фон дэр Ляен у якасці новай старшыні Еўрапейскай Камісіі. Нагадаем, што на пачатку ліпеня яна была прызначана на пасаду старшыні Еўракамісіі кіраўнікамі дзяржаў-чальцоў ЕЗ. На мінулым тыдні ейную кандыдатуру зацвердзіў Еўрапарламент.

Урсула фон дэр Ляен прыехала ў Польшчу, каб абмеркаваць пытанні фармавання новага складу Еўракамісіі, бюджэту Еўразвязу і пытанні звязаныя з кліматычнымі зменамі.

Новую старшыню Еўракамісіі ў Варшаве прывітаў кіраўнік польскага ўраду прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі.

Польскі прэм’ер зазначыў, што спадзяецца на зразуменне, у першую чаргу ў справах гандлю, эканомікі ды інавацыяў.

Матэвуш Маравецкі: У нас у планах размова па кадравым пытанні, выбар асобы польскага Камісара і які партфель яму прыпадзе. Таксама мы абмяркоўвалі ўсе іншыя выклікі. Новы тэрмін для еўрапейскіх інстытутаў азначаюць новыя ідэі і новае адкрыццё.

Нямецкая Камісарка заявіла, што бачыць у Польшчы важнага чальца Еўрапейскага Звязу, рэгіянальнага лідара, які адыграў важную ролю ў гісторыі Цэнтральнай Еўропы.

Урсула фон дэр Ляен: Я заўсёды буду памятаць тое ўражанне і захапленне, якое выклікаў у нас рух «Салідарнасць». Мы бачылі, як Польшча змагаецца за сваю свабоду. Гэтыя каштоўнасці паўплывалі на тое, што мы цяпер разам у Еўрапейскім Звязе: свабода, паважанне права, пашана чалавечай годнасці. Менавіта таму, што гэта блізка нашаму сэрцу, мы павінны памятаць, што мы з аднаго боку стала. Дастаткова паглядзець вакол нас па свеце, каб зразумець, што гэтыя каштоўнасці патрабуюць абароны.

Старшыня Еўракамісіі агучыла ў Варшаве галоўныя прыярытэты свайго старшынства. Яна зазначыла, што Еўразвяз павінен заняцца пытаннем кліматычных зменаў, павінен зрабіць стаўку на экалагічна чыстую тэхналогію. На гэта патрэбныя вялікія інвестыцыі ў рэгіёнах. Таксама новая Еўракамісарка хоча засяродзіцца на падтрымцы малым і сярэднім прадпрыемствам, якія з’яўляюцца стрыжнем эканомікі ЕЗ.

Урсула фон дэр Ляен: У якасці абранай старшыні, я прадстаўляе маё бачанне палітыкі, якае хачу абмеркаваць. У тым ліку тры галоўныя мае прыярытэты: устойлівае развіццё, грамадскі дабрабыт і бяспека Еўропы.

У адказ на гэта польскі прэм’ер заявіў, што Варшава адкрыта на дыскусію пра будучыню Еўропы.

Матэвуш Маравецкі: Зя вялікай надзей мы падыходзім да таго, што ў бліжэйшыя гады мы будзем разам будаваць Еўропу кампрамісаў, адзіны кантынент, дзе ёсць паразуменне па ключавых тэмах, як гандаль, энергетыка, эканоміка будучыні, інавацыі, мы вельмі адкрытыя на любыя такія размовы.

Польскі бок спадзяецца, што нямецкая Еўракамісарка лепш разумее спецыфіку польскай сітуацыі, чым папярэдняе кіраўніцтва Еўракамісіі. Польскі ўрад разлічвае, што новы склад Еўрапейскіх кіроўных ведамстваў дазволіць сфармаваць у ЕЗ кампраміс па ключавых пытаннях унутранай і знешняй палітыкі.

Юры Ліхтаровіч