Каму больш патрэбныя супольныя ваенныя вучэнні – Беларусі ці Расіі– якраз заканчваюцца манеўры «Шчыт Саюза-2019»?
Сталі вядомыя планы інтэграцыі з Расіяй, працэс пачнецца з інтэграцыі ў эканамічным плане, – і гэтага дастаткова, каб поўнасцю праглынуць Беларусь, – кажа наш эксперт.
І трэцяя справа – аб чым сведчыць далёкае месца ў сусветным прэстыжным рэйтынгу самага лепшага беларускага універсітэту? Гэтыя тэмы пракаментуе палітычны аглядальнік Павал Усаў.
- Ваенныя вучэнні з’яўляюцца вынікам унутры вайсковай інтэграцыі паміж Беларуссю і Расеяй, і таксама гэта прыклад як далёка Мінск залежыць ад Расіі ў стратэгічных сферах. Вучэнні «Шчыт Саюза-2019» з’яўляюцца элементам фарміравання так званай рэгіянальнай групіроўкі войскаў Саюзнай дзяржавы. Інтэграцыя ў межах ваеннага супрацоўніцтва яшчэ больш прывязвае Беларусь да Расеі і пазбаўляе краіну магчымасці праводзіць самастойную палітыку на міжнароднай арэне.
Такім чынам Беларусь замацоўваецца ў ролі сатэліта Расійскай Федэрацыі.
яс