Беларуская Служба

Расія здзяйсняе інфармацыйны падкоп пад Беларусь

19.09.2019 16:11
Справаздачы розных міжнародных даследчыцкіх цэнтраў тычыліся выяўлення актараў, якія стаяць за гэтым уплывам, вызначэнню метадаў умяшання.
Аўдыё
  • Mедыязнаўцы і журналісты абмеркавалі ролю незалежных СМІ ва ўстойлівасці беларускага грамадства на праявы раісйскай інфармацыйнай агрэсіі.
M               .
Mедыязнаўцы і журналісты абмеркавалі ролю незалежных СМІ ва ўстойлівасці беларускага грамадства на праявы раісйскай інфармацыйнай агрэсіі.Беларуская служба Польскага радыё

У Варшаве, падчас штогадовай Канферэнцыі па чалавечым вымяранні Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе адбылася сустрэча, прысвечаная Беларусі. Дыскусія была арганізаваная Фондам Prospect і міжнароднай ініцыятывай экспертаў іSANS. Mедыязнаўцы і журналісты абмеркавалі ролю незалежных СМІ ва ўстойлівасці беларускага грамадства на праявы раісйскай інфармацыйнай агрэсіі.

Былі прадстаўленыя і абмеркаваныя вынікі даследаванняў, прысвечаных расійскаму ўплыву на медыйную прастору Беларусі. Справаздачы розных міжнародных даследчыцкіх цэнтраў тычыліся выяўлення актараў, якія стаяць за гэтым уплывам, вызначэнню метадаў умяшання.

Выканаўчы дырэктар міжнароднай сеткі экспертаў іSANS Уладзімер Кобец тлумачыць, якія мэты дасягае Расія на інфармацыйнымі полі Беларусі.

-Іх галоўная мэта – гэта інкарпарацыя Беларусі, далучэнне яе да Расіі. Дасягаецца гэта індактрынацыяй беларусаў. Бачым як зараз пачала змяняцца рыторыка, ужо няма двух брацкіх народаў, раптам мы сталі адным народам. У гэта ўліваюцца вялікія сумы, канкрэтнымі структурамі, якія дзейнічаюць па ініцыятыве і падтрымцы расійскіх уладаў.

Адразу адбываецца некалькі працэсаў. Адбываецца стварэнне медыя, які пад мясцовыя, беларускія СМІ. Таксама ідзе скупка беларускіх паблікаў, акаўнтаў, сайтаў. Адначасова медыйная прастора насычаецца адпаведным рэкламным кантэнтам. (...)

Медыяактывіст, каардынтар iSANS па Беларусі Антон Матолька анасаваў даследаванні расійскага ўплыву ў серадовішчы папулярных лакальных паблікаў у Беларусі.

-Мы валдоаем дастатковай інфармацыі аб тым, што адбываецца ў традыцыных беларускіх СМІ. Аднак зараз усё большае значэнне маюць сацыяльныя сеткі. Напрыклад, сярод моладзі узровень пранікнення сацсетак дасягае амаль 100%. Адпаведна, там праходзіць каласальны аб'ём інфармацыі. Першапачаткова трэба зразумець, што там адбываецца.

Ужо на працягу 6 тыдняў мы праводзім маніторынг лакальных паблікаў, праводзім базавы збор інфармацыі. Недзе напрыканцы кастрычніка пачатку лістапада будуць прадстаўленыя вынікі дадзенага маніторынгу, а пасля гэтага, на падставе атрыманых дадзеных можна будзе рабіць даследаванні. (...)

Падчас дыскусію аб расійскім уплыве на меыдыйную прастору Беларусі даследчы дырэктар Аналітычнага цэнтру East Андрэй Елісееў  прадставіў вынік аналізу паўстання і функцыянавання расійскіх сайтаў, якія мімікрыруюць пад беларускія лакальны СМІ. У сваю чаргу выканаўчы дырэктар Baltic Policing Initiative Міхаіл Дарашэвіч прадставіў даклад прысвечаны колькасным і якасным даследаванням беларускай інтэрнэтаўдыторыі.

Слухайце аўдыё

Эдуард Жолуд