Беларуская Служба

Паўнавартасны візіт Лукашэнкі адбудзецца ў Аўстрыю

09.10.2019 13:07
Чаму Аляксандр Лукашэнка нарэшце адважыцца паехаць у Еўропу? 
Аўдыё
Сцяг АўстрыіFachdozent/pixabay.com/CC0

У гэтым годзе адбудзецца «нармальны паўнавартасны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Еўразвяз», заявіў Уладзімір Макей. Чаму Аляксандр Лукашэнка нарэшце адважыцца паехаць у Еўропу? Паводле ананімных крыніц, якія апублікавалі беларускія СМІ, 12 лістапада Лукашэнка накіруецца ў Аўстрыю. Чаму Аўстрыя? Тлумачыць палітолаг, журналіст «Белсату» Аляксандр Папко.

- Магчыма таму, што гэтая краіна ў 2015 годзе адыграла, паводле беларускіх дыпламатаў, рашучую ролю ў тым, каб замарозіць санкцыі супраць беларускіх уладаў. Аўстрыя не з’яўляецца самым буйным партнёрам Беларусі, аднак, нязначнай гэтую краіну не назавеш. Напрыклад, у Беларусі працуе некалькі буйных прадпрыемстваў з аўстрыйскім капіталам. Лукашэнка некалькі разоў наведваў Аўстрыю, у тым ліку ў 2002 годзе, калі ўжо быў пад санкцыямі.

Мэта візіту можа быць палітычнай. Паказаць сябе заходняй публіцы, а таксама беларускай напярэдадні выбараў, паказаць поспех. Таксама заключыць новае гандлёвае пагадненне. Яно важнае, таму што струмень расійскіх субсідыяў падае, і беларускім уладам патрэбныя замежныя інвестыцыі. Нарэшце яны могуць прыйсці такім незвычайным спосабам.

слухайце аўдыё

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка