Беларуская Служба

Усаў: Лукашэнка раскрытыкаваў НАТА, каб дагадзіць Расіі

30.10.2019 17:02
28 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў тое, што больш за паўтысячы амерыканскіх жаўнераў будуць жыць у 15 км ад беларуска-літоўскай мяжы. 
Аўдыё
Павал Усаўradyjo.net

28 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў тое, што больш за паўтысячы амерыканскіх жаўнераў будуць жыць у раёне літоўскага вайсковага палігону ў Пабрадзе, што за 15 км ад беларуска-літоўскай мяжы. Амерыканскі батальён будзе тут знаходзіцца да вясны 2020 года.

Паводле яго, Беларусь можа адказаць на гэта асіметрычна. Пры гэтым Лукашэнка зазначыў, што 30 танкаў НАТА для беларускай арміі гэта несур'ёзна.

Паводле палітолага Паўла Усава, дадзеная рэакцыя Лукашэнкі відавочна паказвае яго адносіны да НАТА і амерыканцаў, калі з лагічнага пункту гледжання ніякай сур’ёзнай пагрозы для Беларусі прысутнасць амерыканскіх войскаў у Літве ці Польшчы не нясе.

- Ужо пасля канфлікту ва Украіне стала вядома, што НАТА будзе пашыраць сваю прысутнасць у рэгіёне. Гэта ніяк не было звязана з тым, што адбываецца ў Беларусі, а звязана з гібрыднай вайной Расіі ў дачыненні да Украіны, з актыўнасцю Расіі на міжнароднай арэне ў апошнія гады. Прысутнасць НАТА ў Літве, Эстоніі, Латвіі – гэта з аднаго боку фактар стрымання, а з іншага – фактар умацавання бяспекі менавіта гэтых краін. Тым ня менш, для Лукашэнкі прысутнасць НАТА разглядаецца як варожы крок. У дадзеным кантэксце лепш было б прамаўчаць, але мы бачым, што Лукашэнка жадае прадэманстраваць лаяльнасць да Расіі, каб, магчыма, змякчыць тое палітычнае наступленне, якое вядзе маскоўскае кіраўніцтва ў дачыненні да Беларусі.

слухайце аўдыё

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка