Польскі дыпламат зазначыў, што далейшае пахаладанне ў адносінах тлумачыцца тым, што Расія пад кіраўніцтвам Пуціна імкнецца знішчыць еўрапейскае адзінства ды еўраатлантычную супольнасць.
Крэмль хоча, каб у Еўропе зноў ажылі дыскусіі пра тое, хто ёсць антысемітам, а хто не. Гэтак Крэмль хоча выклікаць спрэчкі паміж еўрапейскімі хаўруснікамі.
Польскі ўрад хацеў бы мець добрыя адносіны з Расіяй, аднак Крэмль паводзіць сябе агрэсіўна, спрабуе знішчыць архітэктуру бяспекі, якая паўстала пасля 1990-га года, пераглядае гісторыю на сваю карысць.
Пакуль захаваецца такі падыход, няма сэнсу размаўляць пра ацяпленне адносін, піша выданне. Польшча трымаецца сусветна прызнанай версіі гісторыі, і будзе негатыўна ставіцца да спробай яе фальсіфікацыі.
У Варшаве разумеюць, што стыль паводзін Крамля дадаткова не спрыяе збліжэнню. Расійскія ўлады за мяжой паводзяць сябе наступным чынам: спачатку выклікаюць праблемы, крызіс, каб потым стаць адным з абʼектаў іх вырашэння, цытуе словы дыпламата выданне.
юл