Лукашэнка найбольш папулярны замежны палітык у Расіі. Беларусь павінна гэта выкарыстаць, каб увайсці шырэй на расійскі рынак, кажа эксперт.
Паводле даследавання Цэнтра Левады толькі 23% расійцаў падтрымліваюць беларуска-расійскую інтэграцыю. Сярод іх 10% хацелі б, каб Расія далучыла Беларусь, а 13% выступаюць за новую сумесную дзяржаву з адзіным урадам. Найбольш расійцаў 44% падтрымліваюць эканамічную інтэграцыю без дзяржаўнага аб’яднання.
Гэтыя вынікі з’явіліся пасля прыпыненай інтэграцыі па сцэнару Крамля. Беларусі бок не пагадзіўся на ўмовы паставак нафты і газу і пачаў пошук альтэрнатывы расійскай сыравіне. Гэта была палітычная гульня, але аддаліла пагрозу інкарпарацыі Расіяй Беларусі, лічаць у Беларусі. У Расеі сярод экспертаў пануе іншае меркаванне.
Насамрэч не было мэты палітычнай інтэграцыі. Папулярнасць Беларусі сярод расійскага грамадства можна выкарыстаць у канструктыўным рэчышчы, перакананы маскоўскі палітолаг Кірыл Коктыш.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце Аўдыё файл