Беларуская Служба

Чарговая серыя шпіёнскага серыялу, які на працягу апошніх месяцаў страсае Балгарыяй

08.02.2020 14:32
Гэтыя падзеі давялі ўжо да змены вектара балгарскай замежнай палітыкі.
Сцяг БалгарыіPhoto: sapviktor /pixabay.com/CC0 Public Domain

Тыднёвае выданне Sieci піша пра скандалы, звязаныя з расійскімі дыпламатамі ды іншымі асобамі расійскага паходжання, якія сталі непажаданымі персонамі ў Балгарыі. Пад канец студзеня аказалася, што Сафія стала чарговай еўрапейскай сталіцай, якая перастала супрацоўнічаць з Расіяй у «традыцыйна канструктыўным духу». З Балгарыі былі выдаленыя расійскі дыпламат ды расеец, які працаваў у гандлёвым прадстаўніцтве. Яшчэ трое расіян былі аб’яўленыя ў вышук. Справа звязана са спробай атручання, хутчэй за ўсё той жа субстанцыяй, якой быў атручаны ў Вялікабрытаніі Скрыпаль, гэтак званым навічком, балгарскага прадпрымальніка і гандляра ўзбраеннем Эмільяна Гебрава. Следства высветліла, што за спробу атручання адказваюць расійскія афіцэры ГРУ.

Загад пакінуць Балгарыю, які пачуў расійскі дыпламат, гэта чарговая серыя шпіёнскага серыялу, які на працягу апошніх месяцаў страсае Балгарыяй. Гэтыя падзеі давялі ўжо да змены вектара балгарскай замежнай палітыкі. Сафія традыцыйна лічыцца сталіцай прарасейскай дзяржавы. Напрыклад, яна адмовілася ўвесці санкцыі супраць Расіі ў жэсце салідарнасці з Вялікабрытаніяй пасля атручання Сяргея Скрыпаля і яго дочкі. Цяпер жа Балгарыя вядзе значна больш разважлівую замежную палітыку. Яна вырашыла закупіць амерыканскія знішчальнікі Ф-16, хаця раней планавала набыць шведскія самалёты. Краіна таксама памяняла сваё стаўленне да пакупкі энергетычнай сыравіны. Падчас нядаўняга візіту ў ЗША балгарская міністарка, адказная за энергетыку, заявіла, што Балгарыя такім чынам намераная дыверсіфікаваць пастаўкі сыравіны, каб стаць незалежнай ад Расіі. Тэменежка Пяткова адзначыла, што адсотак расійскай нафты зменшыцца з 85% ды 50%.

Балгарскі прэм’ер-міністр Бойка Барысаў выказваўся за тое, каб адмовіцца ад супрацоўніцтва з Расіяй у галіне атамнай энергетыкі. Балгарыя выслала запыты ў ЗША, Японію, Паўднёвую Карэю і Расію наконт дапамогі ў разбудове АЭС. Эксперты перакананыя, што шанцы Расіі атрымаць кантракт вельмі невысокія.

Sieci/нг