Беларуская Служба

Забытая дыктатура

12.02.2020 13:51
Амерыканцы раскусілі расійскія планы ў дачыненні да Беларусі, таксама Вашынгтон шануе намаганні Лукашэнкі чыніць супраціў ціску Крамля. 
Witold Waszczykowski
Witold WaszczykowskiPR

У штодзённцы Rzeczpospolita за 12 лютага Беларусь стала адной з ключавых тэмаў раздзелу, прысвечанага палітыцы. У матэрыяле пад красамоўнай назвай «Забытая дыктатура» былы міністр замежных спраў Польшчы, а цяпер дэпутата Еўрапарламенту Вітольд Вашчыкоўскі аналізуе актуальнае геапалітычная становішча Беларусі.

Візіт дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампеа ў Мінск нагадаў усяму свету пра Беларусь. Архітэктар цяперашняй замежнай палітыкі магутных Злучаных Штатаў наведвае Мінск у надзвычай цікавы момант – Беларусь зацята сабатуе так званыя інтэграцыйныя памкненні Расіі, Лукашэнка беспаспяхова намагаецца атрымаць ільготныя ўмовы на пакупку расійскіх энерганосьбітаў.

Цягам апошніх гадоў стасункі паміж Мінскам і Вашынгтонам былі вельмі напружаныя. Аднак падчас свайго візіту Майкл Пампеа анансаваў вяртанне амерыканскага амбасадара ў Мінск і прапанаваў пастаўкі амерыканскай нафты. Вашчыкоўскі лічыць, што ні ў якім разе нельга казаць аб тым, што дадзены візіт дзяржаўнага сакратара ЗША ў Мінск стаў гістарычным, стаў пераломным. У вачах Масквы турнэ Пампеа мусіць стаць дакладным сігналам, паведамленнем – ЗША не губляюць геапалітычную пільнасць.

Амерыканцы раскусілі расійскія планы ў дачыненні да Беларусі, таксама Вашынгтон шануе намаганні Лукашэнкі чыніць супраціў ціску Крамля. Адпаведна, візіт Майкла Пампеа ў Мінску стаў своеасаблівай праверкай паслядоўнасці беларускай улады ў пытанні адстойвання незалежнасці краіны. Пра новую рэчаіснасць геапалітычнага становішча Беларусі на старонках газеты Rzeczpospolita разважаў былы міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі.

эж