Беларуская Служба

Францыя, Германія ці Італія імкнуцца кожнай цаною затрымаць новую хвалю мігрантаў на мяжы Грэцыі

03.03.2020 14:13
Тым часам 2 сакавіка ў Германіі пачаў дзейнічаць новы міграцыйны закон, які шырока адчыняе дзверы для працаўнікоў звонку Еўропы.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Oleksandr Berezko

Пад націскам папулістаў Францыя, Германія ці Італія імкнуцца кожнай цаною затрымаць новую хвалю мігрантаў на мяжы Грэцыі – піша Rzeczpospolita. Па словах прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана, калі Турцыя адкрыла мяжу, сотні тысяч мігрантаў адправіліся ў напрамку Еўропы, а неўзабаве іх будуць мільёны. Паводле інфармацыі заходніх карэспандэнтаў, мяжу Грэцыі імкнецца перакрочыць значна менш мігрантаў, чым кажа Эрдаган, але гэта і так магутны націск на еўрапейскіх палітыкаў. А тыя зробяць усё, каб не дапусціць мігрантаў у Еўропу. Напрыклад, кандыдат на пасаду нямецкага канцлера Фрыдрых Мэрц заклікаў мігрантаў не старацца прабрацца ў Германію, паколькі яна не можа іх прыняць.

Тым часам 2 сакавіка ў Германіі пачаў дзейнічаць новы міграцыйны закон, які шырока адчыняе дзверы для працаўнікоў звонку Еўропы. Права пасяліцца ў краіне атрымаюць тыя, хто мае патрэбныя працоўныя кваліфікацыі. Нямецкія ўлады намераны прыцягнуць такім чынам каля аднаго мільёна пар рабочых рук на рынак працы.

Двудушнасць у адносінах да іншаземцаў назіраецца таксама ў іншых дзяржавах Еўропы, напрыклад, Францыі. Улады прымушаныя шукаць выхаду з дэмаграфічнага крызісу. Страх перад чужынцамі не на столькі вялікі, каб прымусіць французаў ды іншых еўрапейцаў адмовіцца ад свайго выгоднага жыцця і рашыцца завесці больш дзяцей. За апошнія дзесяць гадоў колькасць асоб у працаздольным узросце зменшылася ў Еўропе на 12 млн. чалавек. Гэта кантынент з самым старым насельніцтвам на свеце – сярэдні ўзрост жыхароў складае 43 гады – у два разы больш, чым у Афрыцы.

нг