Беларуская Служба

Беларускія СМІ праводзяць масавую кампанію дэзынфармацыі супраць беларускіх палякаў

15.04.2021 14:43
Важнейшыя актывісты непрызнаванага рэжымам Лукашэнкі Саюза палякаў Беларусі знаходзяцца ў СІЗА ўжо тры тыдні.
Анжэліка Борыс і Анджэй Пачобутфота: Польскае радыё

Беларускія СМІ праводзяць масавую кампанію дэзынфармацыі супраць актывістаў польскай меншасці – паведамляе Rzeczpospolita. За прапагандай уважліва сочаць дыпламаты ЕС.

Важнейшыя актывісты непрызнаванага рэжымам Лукашэнкі Саюза палякаў Беларусі знаходзяцца ў СІЗА ўжо тры тыдні. Анжэліка Борыс, Анджэй Пачобут, Ірэна Бернацкая і Марыя Цішкоўская абвінавачаныя ў «распальванні варожасці» і «рэабілітацыі нацызму», за што ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Высновы Еўрапейскай службы знешніх сувязяў (дыпламатыя ЕС), паказваюць, што беларускія СМІ сістэматычна паклёпнічаюць на польскую меншасць у Беларусі, а таксама на Польшчу, прыпісваючы ёй жаданне змяніць межы.

Хлусня ляжыць у аснове абвінавачванняў чатырох актывістаў. Быццам бы на ўрачыстасці, зладжанай Саюзам палякаў, усхвалялі Раймунда Райса па мянушцы «Буры», камандзіра антысавецкага падполля, які забіваў жыхароў праваслаўных вёсак на Падляшшы. Беларускія СМІ не прадставілі ніякіх доказаў ушанавання Райса, але прапаганда направа і налева ахвотна паўтарае гэтую версію.

Сугучна з беларускай прапагандай гучыць і расійская. Напрыклад, Спутнік піша, што Польшча рэалізуе ўласны план пашырэння свайго ўплыву ў Беларусі і Украіне.

Rzeczpospolita/нг