Беларуская Служба

Польскі віцэ-міністр замежных справаў востра выказаўся пра расійскія спецслужбы

19.04.2021 14:14
На першы погляд выглядае на тое, што за ўсе акцыі расійскіх службаў адказваюць адны і тыя ж людзі, што пярэчыць будаванай легендзе аб вялікім прафесіяналізме агентаў, пракаментаваў у эфіры TVP Марцін Пшыдач.
Здымак мае ілюстрацыйны характарФото: wikipedia.org/By Kimbichlich - Own work, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=36317665

«Уся сітуацыя вакол гэтых службаў паказвае, што службы працуюць так, як працуе ўся расійская дзяржава: на ўсходні ўзор». Так апошнія дзеянні Расіі за мяжой пракаментаваў віцэ-міністр замежных справаў Польшчы Марцін Пшыдач у эфіры польскага тэлебачання, чытаем на сайце niezalezna.pl. Усё адбылося на фоне высылкі некалькіх расійскіх дыпламатаў з Польшчы і падобнай сітуацыяй у Чэхіі.

Вядучы праграму «Jedziemy» Міхал Рахань адзначыў: дзіўна, што менавіта гэтыя ж дыпламаты былі звязаныя з шэрагам міжнародных скандалаў. Ён згадаў, у прыватнасці, справу аб атручванні Сяргея Скрыпаля. Тады СМІ ідэнтыфікавалі адказных за спробу забойства, як агентаў расейскага ГРУ. Да гэтага яны актыўна працавалі ў Польшчы ў якасці дыпламатаў.

Марцін Пшыдач у сваю чаргу адзначыў, што «па-першае, гэта паказвае, наколькі шырокая дзейнасць і актыўнасць расійскіх спецслужбаў у дзяржавах Захаду. Вельмі актыўная шпіёнская сетка. Мы не толькі як урад, але і раней, як апазіцыйная партыя, звярталі ўвагу на ролю спецслужбаў, у тым ліку таксама на тэрыторыі Польшчы», – казаў намеснік міністра замежных спраў.

Паводле Пшыдача, дзейнасць службаў бачна не толькі ў такіх справах, як атручванне Скрыпаля ці справа Навальнага, але таксама яна праяўляецца ў дэзынфармацыі ў СМІ і сацсетках.

Па словах віцэ-міністра, у ЕЗ чакаюць сёння дакладу чэшскага боку аб дзейнасці расійскіх спецслужбаў на тэрыторыі краіны. На першы погляд выглядае на тое, што за ўсе акцыі расійскіх службаў адказваюць адны і тыя ж людзі, што пярэчыць будаванай легендзе аб вялікім прафесіяналізме агентаў, пракаментаваў у эфіры TVP Марцін Пшыдач.

аев