Беларуская Служба

Адразу два гучныя палітычныя працэсы распачалі ў Беларусі

24.06.2021 12:22
У чацвер, 24 чэрвеня ў Беларусі распачаліся адразу два гучныя палітычныя працэсы – у Мінску судзілішча над парталам tut.by і а ў гомельскім СІЗА над шасцю палітычнымі вязнямі ў тым ліку Ціханоўскім і Статкевічам.
Аўдыё
  • У чацвер, 24 чэрвеня ў Беларусі распачаліся адразу два гучныя палітычныя працэсы – у Мінску судзілішча над парталам tut.by і а ў гомельскім СІЗА над шасцю палітычнымі вязнямі ў тым ліку Ціханоўскім і Статкевічам.
    .  ,  :   ( ),  ,  ,  ,  ,  . , 24  2021
Суд над блогерамі і палітыкамі. У клетцы, злева направа: Дзмітры Папоў (за міліцыянтам), Уладзімер Цыгановіч, Арцём Сакаў, Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч. Гомель, 24 чэрвеня 2021Крыніца: Савецкая Беларусь

У чацвер, а 10-ай раніцы паводле мінскаг часу ў памяшканні СІЗА Гомеля распачалося закрытае судзілішча над Сяргеем Ціханоўскім, Мікалаем Статкевічам, Ігарам Лосікам, блогерамі Уладзімірам Цыгановічам, Дзмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым. На закрыты суд у СІЗА не прапусцілі сваякоў, затое прапусцілі прапагандыстаў з дзяржаўных СМІ.

Працэс распаўся прыкладна праз год пасля затрымання кожнага з іх. Сяргея Ціханоўскага затрымалі 29 траўня 2020 года, Міколу Статкевіча – 31 траўня, а Ігара Лосіка – 25 чэрвеня. Дарэчы, калі Мікаля Статкевіча змяшчалі за краты ў імправізаваным памяшканні суда ў СІЗА, ён выгнуў «Жыве Беларусь», чым прадэманстраваў у чарговы раз нязломнасць свайго духу.

Увесь гэты час яны ўтрымліваліся ў СІЗА Мінска і Жодзіна, а ў Гомель трапілі перад самым пачаткам суда. Першапачаткова паведамлялася, што што працэс мае прайсці ў Гомельскім абласным судзе. Аднак у выніку родным абвінавачаных стала вядома, што суд будзе не толькі закрыты, але да таго ж пройдзе ў будынку СІЗА № 3 Гомеля.

СМІ перадаюць пішуць, што ў справе ад 110 да 140 тамоў. Аднак на дадзены момант дакладна нават не вядома, у чым абвінавачваюць кожнага з падсудных. Адвакаты ўсіх іх пад падпіскай аб неразгалошванні і не могуць раскрываць дэталі матэрыялаў справы і будучага працэсу. У выпадку Ігара Лосіка адвакат нават не можа назваць трэці артыкул абвінавачання, які Лосіку дадалі ўвесну.

Незразумела таксама, што звязвае некаторых абвінавачаных. Жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч казала, што з усіх пяці чалавек, з кім Статкевіч аказаўся на адной лаве падсудных, ён асабіста знаёмы толькі з Сяргеем Ціханоўскім. І то іх знаёмства нельга назваць блізкім. Ігар Лосік таксама да суда не меў кантактаў з іншымі абвінавачанымі. Адносна блізкія кантакты аб’ядноўваюць толькі Сяргея Ціханоўскага і Дзмітрыя Папова з Арцёмам Сакавым.

Вядома таксама, што ў кожнага з падсудных «сваё» абвінавачанне. Менш за ўсё «прэтэнзій» у следства аказалася да Міколы Статкевіча. Па словах Марыны Адамовіч, яму пакінулі толькі адзін артыкул КК – 293, арганізацыя масавых беспарадкаў. Аднак, у адрозненне ад іншых фігурантаў справы, Мікола Статкевіч раней ужо быў асуджаны, што робіць яго «рэцыдывістам».

Напярэдадні судзілішча жонка Сяргея Ціханоўскага, Святлана, якая за час зняволення мужа з хатняй гаспадыні перарадзілася ў лідара беларускай нацыі, звярнулася да грамадскасці:

-29 траўня 2020 года майго мужа Сяргея Ціханоўскага затрымалі проста на пікеце па зборы подпісаў. З тых часоў жыццё нашай сям’і – як і тысяч сем'яў беларусаў – вельмі змянілася.

З таго дня Сяргей ні разу ня бачыў нашых дзяцей. Ён ня чуў, як пяцігадовая Агнія пытаецца: «Мама, а тата дакладна не памёр?« І ня чуў, як адзінаццацігадовы Карней адказвае ёй: «Наш тата – у закладніках у рэжыму«.

Сяргей за гэты час не пайшоў ні на якія пагадненні з рэжымам. Ён застаецца тым жа гордым і непахісным чалавекам, як на стрымах і плошчах.

Зараз абсалютна ўсё роўна, які тэрмін запросіць Сяргею, а таксама Мікалаю Статкевічу, Арцёму Сакову, Дзмітрыю Папову, Ігару Лосіку і Уладзіміру Цыгановічу той, хто называе сябе пракурорам, і які прысуд зацвердзіць той, хто называе сябе суддзёй. Бо ўсе разумеюць, што гэта не суды, а персанальная помста і расправа таго, хто захапіў і ўтрымлівае ўладу пры дапамозе гвалту.

Сяргей сказаў: «Я буду сядзець столькі, колькі дазволіць народ Беларусі«. Народ Беларусі – гэта я і вы, гэта беларусы ў краіне і з дыяспары. І ад кожнага з нас залежыць тое, як хутка нашы героі вернуцца дадому, абдымуць блізкіх і разам будуць будаваць краіну для жыцця.

Можна толькі пагадзіцца з думкамі Святланы Ціханоўскай. Нагдаем, паводле прравабарончай супольнасці лёс шасці сённяшніх падсудны у пэўным сэнсе падзляюць 500 палітычных вязняў.

Тым часам таксама ў цавер, толькі ўжо у Мінску распачалося судзілішча на буйнешым інфармацыйным парталам Белкраіс – TUT.by. З Мінску перадае наш карэспандэнт Казімір Шчадковіч:

-Заяву ў суд накіравала рэжымнае МУС, а падставай для звароту стала заключэнне Рэспубліканскай экспертнай камісіі. Двое судовых экспертаў з МУС і Дзяржкамітэту за кароткі час разгледзелі амаль 500 матэрыялаў партала і яго тэлеграмканалаў на праявы экстрэмізму.

Ведамасныя эксперты прыпісваюць tut. by не тое што экстрэмізм, але яшчэ і ролю таемнага каардынатара пратэстаў.

Калі суд прызнае матэрыялы tut.by экстрэмісцкімі, то далей могуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці ўсіх, хто працягне чытаць інфармацыю, падрыхтаваную рэдакцыяй рэсурса ці калі-небудзь яе перадрукоўваў ці рэпосціў. А гэта сотні тысяч і нават мільёны чалавек.

За кратамі пад следствам 15 супрацоўнікаў партала tut.by, які да 18 мая быў галоўным інфармацыйным рэсурсам краіны цягам 20 год.

МУС, якое зʼяўляецца пазоўнікам на працэсе, да пачатку судовага паседжання падала хадайніцтва аб закрыцці працэсу «з мэтай прадухілення распаўсюду інфармацыі, якая змяшчаецца ў матэрыялах справы». Як паведамляе Tut.by, судздзя задаволіў хадайніцтва. Суд пачаўся ў зарытым рэжыме і хутка стала вядома аб тым, што працэс аб прызнанні прадукцыі парталу і сацсетак выдання экстрэмісцкімі прыпынены на нявызначаны тэрмін TUT.ВY.

Напярэдадні суду аб «экстрэмізме» рэдактары незалежных СМІ выказаліся ў падтрымку Tut.by

18 траўня дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю правёў ператрусы ў рэдакцыі Тut.by, яе рэгіянальных офісах і дома ў супрацоўнікаў партала. Было заяўлена, што ў дачыненні да службовых асоб Тut.by распачатая справа паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленне ад выплаты падаткаў). Агулам у межах «справы TUT.by» былі затрыманыя 15 чалавек. 12 з іх застаюцца за кратамі: генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна, галоўная рэдактарка Марына Золатава, рэдактарка Вольга Лойка, намесніца дырэктара Ірына Рыбалка, журналістка Алена Талкачова, галоўная бухгалтарка Анжэла Асад, намесніца галоўнай бухгалтаркі Марыя Новік, галоўная інжынерка Ала Лапатко, намеснік генеральнага дырэктара ў тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека, менеджар Андрэй Аўдзееў, дырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў, дырэктарка «Rocket Data», TAM.by Дар’я Данілава. Яшчэ тры чалавекі былі змешчаныя пад хатні арышт, Юлія Чарняўская, удава Юрыя Зісера – заснавальніка TUT.by, Кацярына Ткачэнка – юрыстка TUT.by, Ірына Касцючэнка – былая юрыстка парталу.

Усе 15 фігурантаў гэтай справы былі прызнаныя палітычнымі вязнямі.

Паводле svaboda.org, nn.by, belsat.eu/эж

Слухайце аўдыё! 

П.Усаў: Прысуд Бабарыку – лагічнае завяршэнне расправы над палітычнымі апанентамі

23.06.2021 15:48
Пракурор запрасіў для Віктара Бабарыкі 15 гадоў калоніі.

У Мінску пачынаецца суд, паводле рашэння якога экстрэмістамі могуць стаць сотні тысяч чалавек… якія чытаюць ці калісь чыталі партал tut.by

24.06.2021 09:03
У 10 гадзін раніцы ў Мінску пачатак суда ў справе прызнання экстрэмісцкай прадукцыі партала tut.by і яго сацсеткак.

Святлана Ціханоўская пра суд над сваім мужам: «Гэта помста»

24.06.2021 09:46
У Гомельскім СІЗА пачынаецца суд над Сяргеем Ціханоўскім.

Еўрасаюз зацвердзіў сектаральныя санкцыі адносна Беларусі

24.06.2021 13:21
Абмежаванні тычацца важных галін беларускай эканомікі – нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў і доступу да рынкаў капіталу Еўрасаюзу.