Працягваюцца рэпрэсіі супроць тых, хто дэманстраваў пратэсты супроць фальшавання выбараў і гвалту над людзьмі. За кратамі кіраўнікі інфармаагенства БЕЛАПАН і бухгалтар. Мэта адна паралізаваць незалежныя СМІ. Каб кіраўнікі РБ маглі беспакарана хлусіць. Ужо ёсць 630 палітвязняў. Вось напрыклад Л. збірае міністраў і абмяркоўвае зь імі якімі шляхамі пастаўляць калійныя ўгнаенні спажыўцам. І абмяркоўваюць парты Мурманска ў РФ замест літоўскіх партоў. А незалежныя СМІ даводзяць, што ні пад Санкт-Пецербургам, ні ў Мурманску няма партоў, дзе можна было б перагрузіць калійныя ўгнаенні з вагонаў на судна. Што такое абсталяванне трэба будаваць некалькі год.
На мяжы РБ з Літвой і Польшчай працягваецца супраць стаянне сілавікоў. Беларускія сілавікі невядомых радоў войскаў шыхтуюцца са шчытамі і не пускаюць у РБ мігрантаў, якіх тураць да мяжы польскія і літоўскія памежнікі. Мігранты прыйшлі ў Літву і Польшчу з РБ іх прапусцілі беларускія памежнікі. І вось дайшло да таго, што і на мяжы РБ з Літвой і на мяжы з Польшчай на нейтральнай паласе ўзніклі лагеры мігрантаў.
12 беларускіх памежнікаў перасеклі мяжу Літоўскай Рэспублікі. Шальчынінкскім раёне прадстаўнікі сілавых структур Беларусі са шчытамі і ў экіпіроўцы для падаўлення беспарадкаў сілком выціснулі 35 мігрантаў і самі зайшлі на тэрыторыю Літвы.
Польскія вайскоўцы выслалі на ўмацаванне мяжы з РБ 900 вайскоўцаў. Усталёўваюць калючы дрот. З Украіны ў Літву прыйшла дапамога – калючы дрот. Чым бліжэй да сумесных вучэнняў РБ і РФ, тым больш робіцца напружанай сітуацыя.
Другая кропка напружання РБ з акаляючым светам звязана з аварыяй на БелАЭС. Аўтаматычная сыстэма засцярогі генератара на БелАЭС адключыла яго яшчэ 12 ліпеня. З таго часу чакалі, пакуль рэактар астыне, і шукалі прычыну спынення.
Мінэнерга РБ паведаміла, што на АЭС трэба замяніць элемент узбуджальніка турбагенератара. Рамонт вядуць работнікі расейскага заводу-вытворцы.
Пасля гэтага энэргаблок будуць зноў выпрабоўваць, дыягнаставаць абсталяванне і сістэмы турбагенератара, і тады ўжо падключаць да сеткі.
Паралельна з РФ прыходзіць інфармацыя пра рэгулярныя катастрофы іхных летакоў і шрубалётаў. Прычым падаюць нават самые навюткія самалёты. У мяне ўсё больш узнікае думак пра высокую верагоднасць буйной аварыі на БелАЭС. А калі гэта адбудзецца пад час прылёту ў РБ летакоў Ту-160 і Ту-195М з пад Саратава, якія могуць несці ядзерную зброю на борце, можа адбыцца пагроза з'яўлення 3-й сусветнай вайны. Менавіта пра такую пагрозу казаў неаднаразова Л. пад час свайго 8 гадзіннага выступу па БТ.
Раз’юшанасьць Л. узрасце стакроць, калі 23 жніўня МВФ не дасць РБ каля 1 мільярда долараў. ЗША, якія дамінуюць у МВФ і еўрапейцы схіляюцца да таго каб не даваць РБ грошы. Венесуэле, напрыклад не дадуць. А вось па РБ покуль невядома. Грошы даюцца на барацьбу з эпідэміяй, але яны не зьвязаныя пэўнымі праектамі. Куды захоча кіраўніцтва РБ іх накіраваць, так і зробіць. Можа нават пакласці ў стабілізацыйныя фонды.
Дык вось, калі грошы МВФ не выдзеліць РБ, тады Л. можа ў прыступе гневу пайсці на новыя правакацыі. У ягоным запасе ёсць абяцаныя імі пропуск на тэрыторыю Літвы, Польшчы і Латвіі радыяцыйных матэр’ялаў.
Урокі з патрыятычным ухілам напачатку навучальнага года – стандартная практыка. Але ў гэты раз з дзецьмі будуць не толькі гаварыць пра любоў да Радзімы і знаёміць з гербам і гімнам. Школьнікам прапануюць скласці з літар слова «прэзідэнт» – маўляў, яно часта сустракаецца ў Канстытуцыі.
Слова «Беларусь», да прыкладу, у Канстытуцыі выкарыстоўваецца куды часцей, але складаць гэта слова школьнікам чамусьці не прапануюць.
У метадычцы таксама прапісаны спосаб прэзентацыі Мінска – «сталіца, дзе знаходзіцца прэзідэнт і ўрад краіны».
У астатнім урок раяць прысвяціць тлумачэнню, што такое малая радзіма, народнае адзінства, нацыянальны гонар.
Аўтарскую рубрыку Уладзіміра Падгола «Паміж радкоў» за 21 жніўня 2021 года слухайце ў далучаным гукавым файле!