Беларуская Служба

Біскупы Польшчы пра крызіс на мяжы: Адмова дапамагаць супярэчыць сутнасці хрысціянства

27.08.2021 15:27
Крызіс на мяжы абвастрыў і так моцную палярызацыю ў польскім грамадстве, імаверна ў тым ліку і гэтага дамагаўся Аляксандр Лукашэнка, кіруючы тысячы мігрантаў да межаў ЕЗ.
Аўдыё
  • Біскупы Польшчы пра крызіс на мяжы: Адмова дапамагаць супярэчыць сутнасці хрысціянства
   , 26  2021
Ваколіцы вёскі Уснаж Гурны, 26 жніўня 2021годаPAP/Artur Reszko

У чацвер, 26 жніўня, польская памежная служба зарэгістравала 55 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу, з якіх 53 былі перадухіленыя, а два грамадзяніна Іраку былі затрыманыя. Агулам спачатку жніўня толькі польская памежная варта зафіксавала 3059 спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

Што тычыцца літоўска-беларускай мяжы, там цягам усяго 2020 года літоўскія памежнікі затрымалі ўсяго 81 ўцекача, якія нелегальна перасёк мяжу. Аднак пачынаючы з траўня сёлета, толькі літоўцы затрымалі ўжо больш за 4000 чалавек – у 50 разоў больш, чым летась. Падобная сітуацыя назіраецца і на латвійска-беларускай мяжы.

Рэжым Лукашэнкі вядзе супраць Еўрапейскага Звязу гібрыдную вайну, зброяй у яго руках з’ўяўляюцца пераважна эканамічныя мігранты з Ірака, якія праз адмысловыя чаты ў ТГ замаўляюць сабе такія паслугі ў беларускіх турфірмах, павязаных з рэжымам і кіруемыя наўпрост спецслужбамі рэжыму. Пра этнічны і сацыяльны склад тых, каго рэжым Лукашэнкі кіруе да межаў ЕЗ паведамляюць літоўскія ўлады, якія вядуць дакладны ўлік нелегалаў.

BYPOL – згуртаванне сілавікоў, якія перайшлі на бок народу, пасля прэзідэнцкіх выбараў у мінулым годзе і былі вымушаны з’ехаць з краіны, правялі следства і дайшлі да пачаткаў гэтай спецаперацыі рэжыму Лукашэнкі. 

Паводле іх інфармацыі, аперацыя перакідвання мігрантаў праз мяжу Беларусі з ЕЗ была падрыхтаваная яшчэ ў 2010 – 11 гадах, яна называецца «Шлюз». Яе аўтарамі былі цяперашні старшыня КДБ Іван Церцель і яго брат Юрый – тады камандуючы АСАМ – памежным спецназам, у якім калісьці служылі старэйшыя сыны Лукашэнкі. 10 гадоў таму гэта мела на мэце прымусіць Еўропу плаціць даніну на ўмацаванне межаў. Дарэчы такі метад «ціску» на ЕЗ аказаўся эфектыўным, бо Беларусь сапраўды атрымала ад ЕЗ дзясяткі мільёнаў еўра на гэтую мэту. Тады была распрацаваная цэлая схема, у якой былі задзейнічаныя КДБ, АСАМ і расійскае ФСБ, але маштаб аперацыі быў малы – перакідка некалькіх дзясяткаў нелегалаў праз межы ЕЗ.

Пасля прымусовай пасадкі борту Ryinair і адназначнай, рашучай рэакцыі краінаў захаду на гэты акт дзяржаўнага тэрарызму, кіраўніцтва Беларусі прыняло рашэнне аднавіць аперацыю «Шлюз» у значна большым маштабе. Наступствы якой, былі агучаны на пачатку гэтага матэрыялу.

Дакладна цяжка цвердзіць, якія мэты аперацыяй «Шлюз» намагаўся дасячы рэжым Лукашэнкі. Калі афіцыйны Мінск разлічваў прымусіць ЕЗ да перамоваў і прызнання Лукашэнкі ў якасці прэзідэнта, то ўжо зараз відавочна, што гэта мэта праваленая. Еўразвяз у адказ на гібрыдную агрэсію з боку афіцыйнага Мінска кансалідаваўся і рыхтуецца ўвесці чарговы пакет санкцыяў супраць рэжыму.

Магчыма, што аперацыя «Шлюз» таксама мае на мэце дэстабілізацыю краінаў ЕЗ ад сярэдзіны, многія эксперты з гэтым пагаджаюцца. Тут дзеянні рэжыму Лукашэнкі аказаліся больш эфектыўнымі. Яскравы прыклад – гэта лёс групы эмігрантаў, якія загрузлі паміж Польшчай і Беларуссю ў ваколіцах вёскі Уснаж Гурны. Каля 30 мігрантаў ужо другі тыдзень не могуць вярнуцца ў Беларусь, бо іх пільнуе кардон сілавікоў Лукашэнкі, але таксама не могуць трапіць у Польшчу, бо іх не прапускаюць польскія памежнікі сцвярджаючы, што яны знаходзяцца на беларускім баку. Яны знаходзяцца пад адкрытым небам, без лекаў і медычнай дапамогі. Адна жанчына ўжо не можа самастойна ўстаць. Польскія памежнікі не дапускаюць да іх ні лекараў, ні нават святароў.

Бездапаможнасць урада Польшчы ў вырашэнні гэтага крызісу абвастрыла і так моцную палярызацыю ў польскім грамадстве, імаверна ў тым ліку і гэтага дамагаўся Аляксандр Лукашэнка, кіруючы тысячы мігрантаў да межаў ЕЗ. Аднак, ці варта павялічваць лік смяротных ахвяраў рэжыму Лукашэнкі, імкнучыся прадэманстраваць сваю непахіснасць? Такое пытанне кіруем польскім уладам. Меркаванне падзяляе і былы прэм'ер Польшчы, а цяпер еўрадэпутат Уладзімеж Цімашэвіч, – «Калі ёсць людзі, якія маюць патрэбу ў дапамозе, тады ім трэба дапамагчы».

Завершыць хочацца словамі каталіцкіх біскупаў Польшчы, якія заклікалі да міласэрнасці. Біскупы апублікавалі заяву, датычную крызісу на мяжы з Беларуссю, у якой сказана, што «адмова дапамагаць супярэчыць сутнасці хрысціянства».

Слухайце аўдыё!

эж


Беларускі бок не згадзіўся прыняць ад Польшчы гуманітарную дапамогу для мігрантаў

25.08.2021 15:02
Польшча пакуль спраўляецца самастойна са складанай сітуацыяй на польска-беларускай мяжы.

Палітолаг: Кампанія «Шлюз», заведзена кіраўніцтвам Беларусі ўжо раз спрацавала для рэжыму Лукашэнкі і цяпер спрацоўвае зноў

25.08.2021 20:22
Яе сутнасць – выкарыстанне мігрантаў дзеля помсты Захаду за санкцыі супраць Беларусі.

Лукашэнка рыхтуе збройную правакацыю супраць ЕС

27.08.2021 09:25
Старшыня НАУ Павал Латушка папярэджвае Захад пра далейшыя планы беларускага рэжыму.