Беларуская Служба

Беларусь на парозе вайны

28.02.2022 12:11
Украіна 5 дзень бароніцца перад расійскай агрэсіяй. Украінскія ўлады выступілі з заклікам да Беларусі спыніць удзел у агрэсіі, не далучацца да нападу.
Аўдыё
  • Эксперт пра пагрозу даручэння Беларусі да расійскай агрэсіі супраць Украіны
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/motolkohelp

З Беларусі надыходзяць паведамленні, што Лукашэнка рыхтуецца далучыцца. Пуціну патрэбны беларусы  ў якасці гарматнага мяса, кажуць эксперты.

У нядзелю Лукашэнка пацвердзіў, што з тэрыторыі Беларусі запускаліся ракеты па Украіне. Лукашэнка заявіў, што расіяне запусцілі дзве ракеты з Беларусі ў адказ на разгортванне ўкраінскіх ракетных дывізіёнаў. Дыктатар назваў гэта «вымушаным крокам». Пры гэтым узурпатар адмаўляе, што беларускія вайскоўцы і ўзбраенне ўдзельнічаюць у вайне ва Украіне. Таксама Лукашэнка заявіў, што спрабуе арганізаваць перамовы паміж Масквой ды Кіевам у Гомелі.  

Са свайго боку ТМ-канал Беларускі Гаюн некалькі разоў паведамляў, што ў Брэсце грузіцца на летакі 38 асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада, вылет беларускага дэсанту ва Украіну меўся адбыцца а 5 над раніцай.  Пакуль гэтага не сталася. З розных бакоў да беларусаў пачалі звяртацца з залікамі не ісці на вайну, не выконваць злачынныя загады!

Палітолаг Павал Усаў баіцца, што Лукашэнка ўжо нічога не вырашае ў Беларусі. Цяжкасці Пуціна ва Украіне вымушаюць яго ціснуць на Лукашэнку, каб той адправіў беларусаў ва Украіну.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі