Нібыта жаданнем Захаду напасці на Савецкі Саюза ды падзяліць. Гэта робіцца мовай савецкай прапаганды з часоў ІІ Сусветнай вайны. Насамрэч за гэтай маніпуляцыяй хаваецца крыўда дыктатараў на тое, што Захад не пагадзіўся на іх адвечнае панаванне. Пра гэта размова з экспертам.
На 26 годзе кіравання Лукашэнка пачаў адзначаць Дзень народнага адзінства. Прывязаны гэты дзень да даты 17 верасня 1939 года, калі савецкія войскі напалі на Польшчы згодна з паразуменнем з гітлераўскай Нямеччынай (так званы Пакт Молатава-Рыбентропа). У савецкай ідэалагічнай версіі гісторыі – гэта называлася ўз’яднаннем БССР ды спецаперацыяй Чырвонай арміі.
У сваю чаргу ў Расіі ФСБ на днях апублікавала справаздачы СМЕРШ-а, якія павінны былі пацвердзіць планы палякаў па адраджэнні Вялікай Польшчы за кошт Украіны і Літвы. Ішлося пра тое, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны польскія партызаны пры падтрымцы эмігранцкага ўрада ў Лондане вялі актыўную барацьбу супраць Чырвонай арміі, каб узброеным шляхам адарваць ад СССР Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь, якія паводле тагачаснага міжнароднага права былі тэрыторыяй Польскай дзяржавы.
Калі паглядзець на Польшчу, то тут зусім інакш успрымаецца гісторыяй. Жыхары краіны назвалі галоўнай «Гістарычнай падзеяй 2021 года» выставу «Горад-Мода-Станок» у Музеі тэкстыльных вырабаў у Лодзі, праект «У краіне легендаў пра культурную спадчыну польска-славацкай мяжы ды адкрыццё шыфраванага цэнтра Энігма ў Познанскім цэнтры спадчыны.
Чым тлумачыцца гэтая розніца ў стаўленні да гісторыі? Галоўная прычына – нежаданне прэзідэнтаў Беларусі ды Расіі аддаць уладу, перакананы палітолаг Павал Усаў.
- Справа ў тым, што ў Беларусі ды Расіі ўсе гуманітарныя навукі, асабліва гісторыя, сталі інструментам унутранай мабілізацыі ды ідэалагізацыі палітыкі. Усе праблемы, якія існавалі паміж ВКЛ, Рэч Паспалітай і Расіяй фальсіфікуюцца ды ўкладаюцца ў прапаганду варожасці. У савецкай прапагандзе Польшча лічылася адным з ключавых ворагаў. Лукашэнка яе паўтарае.
Наколькі гэтыя савецкія калькі дапамогуць Лукашэнку ўтрымацца каля ўлады?
- Сённяшняя ідэалогія Пуціна ды Лукашэнкі мае інструментальны сэнс, яна павінна тлумачыць патрэбу вайны з Украінай, потым з Захадам. Беларусь для Крамля гуляе ролю інструмента.
Лукашэнка збаяўся далучыцца да нападу на Украіну, дзе яму на Польшчу нападаць?
- Ён бы ўступіў у вайну, калі б Расія перамагала на працягу 3-4 дзён. Лукашэнка першы пабег бы ў Кіеў. Для Лукашэнкі важна тут і цяпер, пакуль ён захоўвае ўладу, ён будзе гаварыць што заўгодна.
Найбольш камфортна Лукашэнка сябе адчуваў апошнія пяць год да выбараў, калі балансаваў паміж Захадам і Расіяй. Цяпер ён у поўнай ізаляцыі, куды гэта яго завядзе?
- Лукашэнка лічыць, што менавіта гэтая лібералізацыя прывяла яго да гэтага крызісу. Ён адчувае сябе здраджаным Захадам, бо адкрыў краіну, пачаў далучацца да дыялогавых пляцовак. Гэта лібералізацыя паўплывала на актыўнасць насельніцтва, якое паверыла ў выбары. Гэта паспрыяла мабілізацыі грамадства супраць сістэмы. Адсюль асноўны цяжар абвінавачання ў бок Захаду. Гісторыя служыць, каб гэты разварот растлумачыць.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч