Беларуская Служба

Міністэрства абароны Польшчы: Паветраны інцыдэнт на мяжы – гэта правакацыя

02.08.2023 10:56
Паветраны інцыдэнт у небе над Белавежай – чарговы крок Масквы ды яе памагатых у Беларусі па эскалацыі напружання ў рэгіёне.
Аўдыё
  • Міністэрства абароны Польшчы: Паветраны інцыдэнт на мяжы – гэта правакацыя
   ()
Варталёт ВПС Беларусі (ілюстрацыя)Foto: Фота: PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Польшча заявіла ў аўторак, 1 жніўня аб тэрміновай адпраўцы войскаў да сваёй усходняй мяжы, абвінаваціўшы Беларусь у парушэнні польскай паветранай прасторы. У аўторак днём жыхары прыгранічнага польскага мястэчка Белавежа паведамілі ў сацсетках аб тым, што ў паветраную прастору краіны заляцелі два беларускія верталёты Мі-8 і Мі-24.

Афіцыйны Мінск адмаўляў якія-небудзь парушэнні, абвінаваціўшы Варшаву ў тым, што суседняя краіна-сябра НАТА «прыдумала» абвінавачанне, каб апраўдаць нарошчванне сваіх войскаў у мяжы з Беларуссю.

Міністэрства абароны Польшчы заявіла, што накіроўвае да ўсходняй мяжы «дадатковыя сілы і рэсурсы, у тым ліку баявыя верталёты». Міністр абароны Польшчы праінфармаваў НАТА аб парушэнні мяжы, а ў МЗС краіны для дачы тлумачэнняў быў выкліканы часовы павераны ў справах Амбасады Беларусі.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Пётр Ваўжык заявіў, што рэакцыя на магчымыя далейшыя інцыдэнты на мяжы з Беларуссю будзе цвёрдай, адэкватнай абставінам і ўзгодненай з саюзнікамі па НАТА

Дыпламат заявіў, што інцыдэнт трэба разглядаць у кантэксце ранейшых дзеянняў беларускага боку, якія правакуюць розныя небяспечныя сітуацыі на мяжы.

- Паветраная прастора Польшчы была парушаная ўпершыню, але былі і іншыя правакацыі з боку Беларусі. Учорашняя акцыя ўваходзіць у шэраг мерапрыемства, зладжаных рэжымам у Мінску. Гэта вельмі небяспечна, таму што я хацеў бы адзначыць, што адбылося парушэнне паветранай прасторы Польшчы з аднаго боку, а з другога – Паўночнаатлантычнага альянсу. Рэакцыя Польшчы была рэалізаваная ў рамках НАТА. У такіх выпадках мы павінны вельмі шчыльна супрацоўнічаць з Альянсам.

Міністэсртва абароны Польшчы спачатку адмаўляла паведамленні аб парушэнні мяжы, але пазней, пасля кансультацый, заявіла, што ўварванне адбылося «на вельмі нізкай вышыні, якую цяжка кантраляваць радарам». Адметна, што напярэдадні Беларусь праінфармалва Польшчу аб правядзенні вучэнняў у гэтым раёне.

У тэлеграм-канале міністэрства абароны Беларусі заявілі, што Варшава змяніла сваё меркаванне аб інцыдэнце, «пасля кансультацый са сваімі заакіянскімі гаспадарамі».

Намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Войцех Скуркевіч заявіў, што ўчорашні інцыдэнт на мяжы з Беларуссю быў правакацыяй. У сувязі з інцыдэнтам сілы на мяжы будуць павялічаныя, а для патрулявання паветранай прасторы будуць накіраваныя баявыя верталёты:

-Мы праінфармавалі штаб-кватэру НАТА аб гэтым інцыдэнце. Учора адбылося пасяджэнне камітэта па бяспецы, былі дадзены канкрэтныя ўказанні для ўзброеных сіл. Мы катэгарычна не пагаджаемся на правакацыі, таму што гэта таксама можа абвастрыцца сітуацыю ў памежнай зоне. Гэта сітуацыі, якіх катэгарычна не павінна адбывацца, але мы ўсведамляем, што з сябе ўяўляе праціўнік за нашай усходняй мяжой.

Паветраны інцыдэнт на мяжы адбыўся пасля таго, як на мінулым тыдні Пуцін абвінаваціў Польшчу ў тэрытарыяльных амбіцыях у адносінах да Беларусі і заявіў, што будзе разглядаць любы напад на Мінск як напад на ўласную тэрыторыю. У сваю чаргу Лукашэнка ў аўторак заявіў, што ўлады Польшчы «павінны дзякаваць» яму за тое, што ён трымае пад кантролем наймітаў з ПВК «Вагнер», якія зараз дыслакаваныя ў Беларусі.

Міністэрства абароны ЗША запэўніла, што сур'ёзна ставіцца да бяспекі сваіх саюзнікаў па НАТА. Аднак у Пентагоне адмовіліся падрабязна каментаваць парушэнне беларускімі верталётамі польскай паветранай прасторы над Белавежай.

Падчас прэс-канферэнцыі ў прэсавага сакратар Пентагона Пэта Райдэра спыталі, ці плануюць ЗША накіраваць дадатковыя сілы на ўсходні фланг НАТА ў сувязі з парушэннем паветранай прасторы Польшчы беларускімі верталётамі. Адказваючы, ён заявіў, што пакуль няма паведамленняў аб змене пазіцыі сіл Паўночнаатлантычны альянсу:

-Мы будзем працаваць з нашымі саюзнікамі па НАТА, каб гарантаваць бяспеку кожнага квадратнага сантыметра тэрыторыі НАТА.

Раней прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілер адмовіўся каментаваць гэтую справу, патлумачыўшы, што пакуль не бачыў заявы Мінабароны Польшчы.

Надоечы прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што група са 100 баевікоў «Вагнера» перабазіраваліся ў наваколлі беларускага Гродна, размешчанага недалёка ад польскай мяжы. Маравецкі заявіў, што сітуацыя становіцца «ўсё больш небяспечнай».

Паветраны інцыдэнт у небе над Белавежай – чарговы крок Масквы ды яе памагатых у Беларусі па эскалацыі напружання ў рэгіёне. Крэмль мэтанакіравана правярае «чырвоныя лініі» Польшчы. Рэакцыя Варшавы на правакацыі абумоўлівае далейшыя варожыя крокі Расіі. Пасля ўчорашняга інцыдэнту і стрыманай рэакцыі на яго НАТА, магчымасць узброеных правакацый, напрыклад, у тым жа Сувальскім калідоры робіцца ўсе больш намацальнай.

iar/pap/ez


Старшыня кіроўнаў партыі «Права і справядлівасць»: Саюзнікі абараняюць тых, хто здольны абараніць сябе сам

27.07.2023 17:14
Заява была зроблена падчас візіту ў Кодзень на Падляшшы, ля польска-беларускай мяжы.

«Пуцін і Лукашэнка псуюць імідж і ўдараюць у міжнародныя адносіны Польшчы»

29.07.2023 17:26
Так лічыць упаўнаважаны ўрада па бяспецы інфармацыйнай прасторы Рэспублікі Польшча Станіслаў Жарын.

Міністр Жарын: Беларусь дапамагае мігрантам пераадольваць агароджу на мяжы

31.07.2023 09:01
Беларусь забяспечвае мігрантаў абсталяваннем для пераадолення загарод на польскай мяжы.