Беларуская Служба

Прэзідэнт Латвіі прапануе закрыць суднаходства ў Балтыйскім моры

20.10.2023 10:40
Паводле яго, калі высветліцца, што за пашкоджаннем Balticconnector стаіць Расія, такі крок будзе абгрунтаваны.
Сцяг ЛатвііFoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Калі высветліцца, што Расія стаіць за пашкоджаннем газаправода Balticconnector, НАТА павінна разгледзець пытанне аб спыненні суднаходства ў Балтыйскім моры, каб абараніць важную інфраструктуру, лічыць прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевічс, дадаючы, што, перш за ўсё, трэба дачакацца канчатковых вынікаў расследавання па гэтай справе.

«Я размаўляў з прэзідэнтамі Фінляндыі і Эстоніі, і больш-менш зразумела, у якім кірунку гэта ідзе(…) Калі адбываюцца такія інцыдэнты, на мой погляд, НАТА сапраўды павінна проста закрыць суднаходства ў Балтыйскім моры. Гэта можна зрабіць(…) Вядома, гэта пытанне многіх марскіх правоў, але калі дакладна будзе даказана, што гэта Расія, то (...) каб абараніць нашу крытычна важную інфраструктуру, мы павінны гаварыць аб закрыцці Балтыйскага мора», – сказаў Рынкевічс.

Партал LSM нагадвае, што 8 кастрычніка адбылося падзенне ціску ў падводным газаправодзе Balticconnector і выхад з ладу тэлекамунікацыйнага кабеля, які злучае Фінляндыю з Эстоніяй. СМІ паведамляюць, што, улічваючы маштабы шкоды, на аднаўленне газаправода можа спатрэбіцца некалькі месяцаў.

Міністр грамадзянскай абароны Швецыі Карл-Оскар Болін паведаміў у аўторак, што падводны тэлекамунікацыйны кабель паміж Швецыяй і Эстоніяй таксама быў пашкоджаны.
У чацвер НАТА абвясціла аб узмоцненым патруляванні ў Балтыйскім моры пасля нядаўняга пашкоджання падводнай інфраструктуры ў рэгіёне.

аз

Ля берагоў Расіі адбылася таямнічая дыверсія на фіна-эстонскім газаправодзе

09.10.2023 11:29
Пашкоджаны газаправод Balticconnector служыў фінам для імпарту ЗПГ праз краіны Балтыі.