Уладзімер Пуцін нападае на Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК), кажа пра дыскрымінацыю і анансуе ўласныя гульні для паловы свету, ужо ў наступным годзе, піша Rzeczpospolita.
Чакаецца, што ў Гульнях БРІКС прымуць удзел больш за 5 тысяч спартсменаў з дзясяткаў краін, якія будуць змагацца ў 27 дысцыплінах. Мерапрыемства пройдзе ў Казані ў канцы чэрвеня наступнага года, гэта значыць перад Алімпійскімі гульнямі ў Парыжы, і, на думку гаспадароў, павінна стаць для іх годнай канкурэнцыяй, бо збярэ ўдзельнікаў з краін з больш чым 3-мільярдным насельніцтвам.
Вядома, што там з'явяцца прадстаўнікі Бразіліі, Расіі, Індыі, Кітая і ПАР, але не толькі яны. Паводле Крамля, гэта будуць таксама новыя члены: Аргенціна, Егіпет, Эфіопія, Іран, Саудаўская Аравія і Абʼяднаныя Арабскія Эміраты. Таксама гаворыцца пра амаль 50 краін «па спецыяльным запрашэнні».
Расіяне маюць досвед пабудовы альтэрнатыўнай рэальнасці, бо ў 1984 годзе яны правялі акцыю «Дружба» як альтэрнатыву байкатаваным Алімпійскім гульням у Лос-Анджэлесе.
- Выкарыстанне Алімпіяды ў якасці інструмента ціску на людзей, якія не маюць дачынення да палітыкі, зʼяўляецца жорсткай, расісцкай дыскрымінацыяй, – кажа Пуцін, хоць многія спартсмены з яго краіны зʼяўляюцца вайскоўцамі.
Сёння расіяне рыхтуюць канкурэнцыю для МАК і запрашаюць да супрацоўніцтва. – Мы гатовы супрацоўнічаць з усімі, хто падзяляе традыцыйныя каштоўнасці і прынцыпы спорту, – запэўнівае Пуцін.
Гульні БРІКС – гэта яшчэ не ўсё, бо ў верасні Масква і Екацярынбург стануць арэнай Сусветных сяброўскіх гульняў з прызавым фондам 4,6 мільярда рублёў. Раней, у лютым, Казань прыме кіберспартыўныя Гульні будучыні. Надыходзячы год стане часам выпрабаванняў для сусветнага спорту.
ав/Rzeczpospolita