-Нам неабходна істотна ўзмацніць супрацьпаветраную абарону, – заявіў ураду ў Стакгольме вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Швецыі. Дакумент з рэкамендацыямі, які камандаванне шведскай арміі прадставіла ўраду Швецыі, павінен стаць асновай для рашэнняў шведскіх уладаў адносна ваенных выдаткаў, а таксама абароннай палітыкі ў 2025-35 гадах, гэта значыць пасля ўступлення краіны ў НАТА.
– Хоць страты Расіі пасля ўварвання ва Украіну лічацца высокімі, частка расійскай арміі менш пацярпела ад вайны. У расіян яшчэ ёсць, між іншым, значная частка ваенна-марскога флоту, авіяцыі і стратэгічных ядзерных сіл, – падкрэсліў вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Швецыі.
Па яго словах, «сяброўства ў НАТА азначае, што Швецыя будзе ўдзельнічаць у стрымліванні і абароне ад узброенага нападу нават за межамі краіны».
У рэкамендацыях прапаноўваюцца «амбіцыйныя змены», якія прадугледжваюць павелічэнне ўпора на супрацьпаветраную абарону. Вайскоўцы хочуць інвеставаць у беспілотнікі і абарону ад беспілотных лятальных апаратаў.
ав/onet.pl