Палітолаг Павал Усаў параўноўвае Лукашэнку да Сталіна і Гітлера, якія праводзілі палітыку вынішчэння сем’яў:
-Гэта акцыя, скіраваная не толькі супраць сваякоў палітвязняў, але дэманстратыўная акцыя тэрору, якая павінна паказаць усім грамадзянам, чым заканчваецца ўдзел у палітыцы: невінаватых няма, сын адказвае за бацьку, а бацька за сына. Гэта паказчык эфектыўнага дзеяння сістэмы. Рэжым разумее, што чым больш рэпрэсій, тым больш можа быць незадаволеных, асабліва сярод блізкіх палітвязняў. У іх бачаць непасрэдных ворагаў. У выніку дэстабілізацыі сістэмы яны могуць адыграць пэўную ролю. Па сутнасці, паўтараецца палітыка сямейнага вынішчэння Сталіна, Гітлера, Мао Цзэдуна.
Другі момант – гэта ізаляцыя ад вонкавай палітыкі, якая б яна не была. Каб знішчыць усе магчымыя каналы перадачы дапамогі беларусам унутры краіны. Гаворка пра вынішчэнне каналаў, крыніцаў, механізмаў. Каб была адрэзана сувязь са светам дыяспары, а беларускае грамадства апынулася ў татальнай ізаляцыі. Гэта дэматывуе і пагружае людзей у жудасныя ўмовы. Эфектам павінна стаць выцісканне. Рэжым не можа знішчыць усіх фізічна, таму гэта ўскоснае змушэнне людзей пакінуць Беларусь. Гэта вельмі важна напярэдадні двух выбарчых кампаній.
ав
Поўны каментар у далучаным гукавым файле.