Каментатары дзеляцца на тых, хто лічыць тэлеканал вельмі патрэбным і паспяховым, а другая частка вельмі крытычная ў дачыненні да Белсату.
Палітолаг Павал Усаў кажа, што сітуацыя з «Белсатам» – гэта вынік унутранай сітуацыі ў Польшчы. Сітуацыя «Белсата» таксама сведчыць пра закладніцкую сітуацыю беларускіх незалежных дэмакратычных медыя, якія функцыянуюць па-за межамі Беларусі, і якія базуюцца на вонкавую падтрымку.
- Галоўная праблема ў тым, што ў беларускай дэмакратычнай супольнасці і дыяспары не склалася нацыянальных СМІ, якія б функцыянавалі дзякуючы падтрымцы свайго нацыянальнага капіталу. Без яго развіваць інфармацыйную ці палітычную інфраструктуру проста немагчыма. Заўсёды структуры, якія абапіраюцца на грантавую падтрымку ці падтрымку замежных урадаў будуць абмежаваныя інтарэсамі і палітыкай гэтых урадаў. Адпаведна яны будуць сачыць за дзейнасцю палітычных ці інфарматычных структур і іх падтрымліваць, сыходзячы выключна з уласных нацыянальных інтарэсаў. Як бы хто не ацэньваў ролю «Белсата» ў развіцці нацыянальнай медыяпрасторы – гэта быў, ёсць і будзе праект польскага ўраду. Сыходзячы з гэтага «Белсат» і іншыя структуры будуць сутыкацца з праблемамі фінансавання, немагчымасцю распрацоўваць уласную стратэгію, бо любая актыўнасць будзе патрабаваць дадатковых сродкаў, якія не заўсёды ёсць, ці стратэгія будзе не адпавядаць інтарэсам той ці іншай дзяржавы. Таму гэта вынік унутранай сітуацыі ў Польшчы, якая адбіваецца на дзейнасці «Белсата». Яшчэ раз – без наяўнасці ўласнага нацкапітала, уласных нацыянальных палітычных і інфармацыйных сіл, дзейнасць асобных структур будзе заўсёды неэфектыўнай і будзе пад пагрозай.
Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё
ав