Беларуская Служба

Павал Усаў: Мы перажылі не толькі палітычную, але і перажываем антыкультурную рэвалюцыю

25.04.2024 10:19
Метады прапагандыста Азаронка пераймаюць іншыя чыноўнікі і “каментатары”. Чаму такое стала магчымым?
Аўдыё
  • Павал Усаў: Мы перажылі не толькі палітычную рэвалюцыю , але і перажываем антыкультурную рэвалюцыю
Павал Усаў.

Метады прапагандыста Азаронка пераймаюць іншыя чыноўнікі і “каментатары”. Разнастайныя ТГ-каналы ўжываюць адкрыта агрэсіўную мову, напрыклад, душыць бэчэбэшнікаў, прычым гэта адзін з больш мяккіх прыкладаў. Такія словы ідуць у эфіры тэлеканалаў, якія слухаюць і дзеці, і моладзь. Усё гэта суправаджаецца беспакаранасцю і адсутнасцю адказнасці за такія словы. Чаму такое стала магчымым?

Палітолаг Павал Усаў тлумачыць, што гэта вынік культурная палітыка рэжыму, якую трэба назваць антыкультурнай палітыкай. Усім рэжымам, якія перажываюць стадыю дэградацыі, патрэбныя абсалютна прымітыўныя людзі, якія будуць забяспечваць агрэсіўную энергію, і скіроўваць яе ў бок інтэлігентных людзей. Уся інтэлігенцыя, нават калі яна прыхільніца Лукашэнкі, стварае пагрозу, гаворыць палітолаг:

-У гісторыі былі два прыклады такой антыкультурнай палітыкі і дэградацыі. Першы – пасля прыходу бальшавікоў да ўлады. Калі задачу вынішчэння інтэлігенцыі выконваў абсалютна бескультурны і нахабны пралетарыят, выхадцы з сельскіх рэгіёнаў. Яны былі патрэбны для знішчэння антыкамуністычнага духу, інтэлігентнага духу ў бальшавіцкай Расіі ў 1919 годзе. Бо інтэлігенцыя – гэта заўсёды пагроза. Вастрыём бунту ў 1920 годзе была таксама інтэлігенцыя.

Другі прыклад – гэта культурная рэвалюцыя ў Кітаі ў 60-ыя гады, калі да ўлады прыйшоў Мао Цзэдун. Ён скіраваў сваю моладзь, хунвейбінаў, якіх было каля 2 мільёнаў, на вынішчэнне партыйнай і культурнай інтэлігенцыі. Яны забівалі настаўнікаў. Дайшло да таго, што ў выніку такога дзікунства, нават не варварства, Мао Цзэдун быў вымушаны скіроўваць войскі на знішчэнне гэтых парадзяржаўных структур, якія захоплівалі правінцыі.

Для лукашэнкаўскай Беларусі, калі адбываецца прымітывізацыя, ёсць патрэба трымаць грамадства ў страху і тэроры, у тым ліку і культурным. Таму мы бачым гэтую прымітыўную дзейнасць ГУБАЗІКа, КДБ. Яны дзейнічаюць на аснове прымітыўных і дзікіх метадаў фізічнага і псіхічнага ўплыву. Азаронак і іншыя каментатары прымітывізуюць сябе і навакольную культуру. Прымітыўнымі людзьмі лягчэй кіраваць, па-другое, іх прасцей скіроўваць на вынішчэнне нейкай унутранай апазіцыі, нават культурнай, таксама інтэлігенцыі. На сённяшні момант не хапае інстытуцыянальных рэсурсаў. ГУБАЗІК і КДБ не спраўляюцца з функцыяй кантролю і запужвання насельніцтва, таму ствараюцца такія антыкультурныя пасылы, нахабныя і агрэсіўныя, якія павінны знішчыць псіхалогію людзей, стварыць “лукашэнкаюгенд”. Гэта будуць людзі, якія выступаюць супраць інтэлігентнасці. Мы перажылі не толькі палітычную рэвалюцыю і бальшавізацыю. Зараз мы перажываем антыкультурную рэвалюцыю, якая здзяйсняецца Лукашэнкам рукамі Азаронка.

Слухайце аўдыё. У далучаным гукавым файле Павал Усаў каментуе УНС, які праходзіць у Мінску.

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Варшава і Мінск намацваюць магчымасці нефармальных кантактаў

17.04.2024 17:02
Анджаліка Борыс, шматгадовая старшыня Саюзу палякаў Беларусі сустракалася ў турме з Анджэем Пачобутам.