Палітолаг Павал Усаў пагаджаецца, што праблема вельмі сур’ёзная і да гэтага трэба падыходзіць вельмі адказна і з апераджэннем:
- Праблема ў тым, што асобныя краіны ЕС не забяспечаныя ад гібрыдных уплываў і расійскай прысутнасці. Ёсць краіны з вялікай рызыкай уплыву Расіі на працэс выбараў. Ён будзе звязаны з тым, каб у ЕП была перавага на баку еўраскептыкаў. Расійская гібрыдная прапаганда будзе такіх людзей папулярызаваць і падтрымліваць. З іншага боку – будзе дыскрэдытаваць іншы бок.
Падобным чынам адбывалася падчас выбараў у ЗША. Там супраць дэмакратаў была выкарыстана тэма педафіліі. Яна прасоўвалася з 2016 году квазі-актывістамі. Узнікла нават спецыяльнай група, якая апісвала такія выпадкі. Ва ўсходнееўрапейскіх грамадствах таксама ёсць праблемныя краіны, напрыклад, Славакія, дзе больш за 60% грамадства верыць, што светам кіруе ценявы ўрад. Тэорыі змоваў будуць уздымацца з улікам спецыфікі краіны. І нарэшце будзе падтрымлівацца наратыў неабходнасці завяршэння вайны і добрых адносін з Расіяй.
Перамогуць палітычныя сілы, якія будуць стаяць на пазіцыі кампрамісу, бо еўрапейскія грамадствы не ўспрымаюць радыкалізму. Праблема вайны актуальна толькі для Усходняй Еўропы.
Палітолаг падкрэслівае, што, з іншага боку, нельга перабольшыць у пошуках агентаў ва ўсіх і ва ўсім. Нельга ўвесь час нагнятаць сітуацыю ўнутры краіны, паколькі гэта можа адбіцца на беларусах. Гэта можа выклікаць агрэсіўнае стаўленне да беларусаў на бытавым узроўні.
ав
слухайце аўдыё